Знайсці
03.12.2018 / 16:565РусŁacБел

Затрыманых за акцыю каля помніка гарадавому аштрафавалі і адпусцілі

У нядзелю днём група маладых людзей на чале з анархістам Вячаславам Касінеравым усклала да скульптуры гарадавога, што насупраць будынка МУС, пахавальны вянок з надпісам «Імiджу МУС».

Потым да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і заявілі аб парушэнні закона. З-за гэтага маладых людзей затрымалі і даставілі ў Маскоўскае РУУС Мінска.

Сяргей Спарыш і Вячаслаў Касінераў. Фота: Еўрарадыё.

Калі суддзя зайшла, падсудныя сталі крычаць, каб ніхто не ўставаў. Спарыша вывелі з залы за непадпарадкаванне суду. 

Вячаслаў Касінераў паведаміў, што пратаколу затрымання не бачыў і да суда не ведаў, па якім артыкуле яго абвінавачваюць. Актывіст выказаў жаданне азнаёміцца з матэрыяламі справы, таму суддзя абвясціла перапынак.

Пасля перапынку Касінераў сказаў, што не прызнае віну, а ў матэрыялах справы «напісана нейкая хлусня». Касінераў кажа, што не дакранаўся да статуі, якую лічыць «гістарычнай тупасцю», а проста паставіў пахавальны вянок. Менавіта праз гэта ён не лічыць сябе вінаватым. Суддзя зачытала матэрыялы справы.

Вячаслаў Касінераў не аспрэчвае, што менавіта ён ускладаў вянок, таму суддзя прапанавала не апытваць сведку, абвінавачаны пагадзіўся.

У выніку Касінерава і Спарыша аштрафавалі на 735 рублёў (30 базавых велічынь) кожнага. 

spring96.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930