Знайсці
03.12.2018 / 13:09РусŁacБел

Лукашэнка — пра бюджэтнікаў: Ніхто, акрамя дзяржавы, пра іх не клапоціцца і не абароніць

3 снежня Аляксандр Лукашэнка правёў чарговую нараду з кіраўніцтвам урада, дзе абмяркоўваліся у тым ліку і пытанні аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Урад прапануе досыць сур'ёзныя навіны. Паўсюдна уніфікаваць, упарадкаваць, спрасціць. Любыя змены, якія прынясуць карысць, заўсёды будуць падтрыманы. Але трэба памятаць, што такіх (працаўнікоў бюджэтнай сферы) у нас 850 тыс. беларускіх грамадзян. І ніхто, акрамя дзяржавы, пра іх не клапоціцца і не абароніць «, — заявіў Лукашэнка.

Паводле звестак за кастрычнік, сярэдні заробак работнікаў сферы бюджэту склаў 769 рублёў. Сярэдні заробак па краіне складае 999,7 рубля.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера