Знайсці
03.12.2018 / 13:505РусŁacБел

На чыгуначным вакзале ў Мінску прадаюць піражок з тараканам? ФОТА

Фота дзіўнага піражка даслала ў «Нашу Ніву» чытачка.

Чытачка піша, што ёй удвая крыўдна, бо гэты піражок дастаўся госці з Чэхіі:

«Цэнтральны вакзал. Вось такая табе візітоўка краіны».

Загадчыца кавярні «На пасашок»: гэта была цыбуля

Загадчыца кавярні «На пасашок» Валянціна Логвіна расказала, што ёй сапраўды ў панядзелак прынеслі кнігу скаргаў, дзе быў апісаны гэты выпадак. 

«Так, інцыдэнт здарыўся ў гандлёвым пункце на першым паверсе чыгуначнага вакзала. Але я ўпэўненая, што такога проста не магло быць. У склад піражка з капустай уваходзіць пасіраваная цыбуля. Магчыма, пакупнікі прынялі кавалачак перасмажанай цыбулі за таракана. Штомесяц мы робім дэзынфекцыю, і ніякіх насякомых у нас быць не можа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930