Знайсці
03.12.2018 / 08:52РусŁacБел

Беларускі рэжысёр Шчэрбань паставіў у Лондане Лермантава

Пра гэта паведамляе ВВС.

Уладзімір Шчэрбань. Фота: facebook.com/vladimir.shcherban.

Олівер Бэнэт-Пячорын, які з'яўляецца разам з беларускім рэжысёрам Уладзімірам Шчэрбанем сааўтарам гэтай пастаноўкі, мяркуе, што тыпажы не мяняюцца і Пячорына па-ранейшаму можна сустрэць дзе заўгодна — у офісе, за суседнім столікам у бары, на сайце рамантычных знаёмстваў.

Шчэрбань і Бэнэт верныя лермантаўскаму слову і эпосе, як бы ні цяжка гэта было ўвасобіць на невялічкай сцэне ў адсутнасці дэкарацый як такіх, калі не лічыць цытрыны, пальчаткі і флакона мужчынскага адэкалона.

Па словах сябраў гэтай невялікай тэатральнай трупы, спектакль зарадзіўся ў яшчэ менш прыдатнай абстаноўцы, чым сцэна Arcola: упершыню ён быў паказаны перад тузінам гледачоў у сціснутых умовах лонданскага муніцыпальнага жылля Уладзіміра Шчэрбаня, у мінулым рэжысёра Купалаўскага тэатра ў Мінску, а пазней пастаноўшчыка трупы Беларускага свабоднага тэатра.

З кватэры рэжысёра пастаноўка выехала ў свет: спачатку ў фае пяцізоркавага гатэля ў лонданскім раёне Соха, а затым, у жніўні гэтага года, наўпрост на тэатральны фестываль у Эдынбургу, дзе атрымала выдатныя рэцэнзіі і поўныя залы і даказала сваю гнуткасць і ўніверсальнасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера