Знайсці
02.12.2018 / 15:541РусŁacБел

У «Шахцёра» — срэбра, «Дынама» — з бронзай, а «Смалявічы» — на вылет

Сёння прайшлі матчы заключнага туру чэмпіянату Беларусі па футболе. Галоўная інтрыга была ў тым, хто заваюе срэбра і бронзу і хто пакіне вышэйшы дывізіён.

«Шахцёр» разграміў «Мінск» з лікам 4:0 і заняў другое месца. Мінскае «Дынама» выйграла ў «Тарпеда» 3:0 і атрымае бронзу. 

«Матч смерці» паміж клубам «Прамень» і «Смалявічамі» скончыўся ўнічыю 1:1, а гэта азначае, што вышэйшую лігу пакідаюць «Смалявічы».

Іншыя вынікі: Тарпеда-БелАЗ — БАТЭ — 2:2, Гомель — Віцебск — 1:3, Гарадзея — Слуцк — 2:0, Іслач — Дняпро — 3:2, Нёман — Дынама Брэст — 0:3.

БАТЭ —73, Шахцёр — 64, Дынама Мінск — 63, Віцебск — 62, Тарпеда-БелАЗ — 55, Дынама Брэст — 52, Нёман — 43, Слуцк — 36, Гарадзея — 34. Іслач — 33, Мінск — 30, Гомель — 28, Прамень — 24, Тарпеда Мінск — 24, Смалявічы — 24, Дняпро — 16.

«Смалявічы» знаходзяцца ніжэй за «Прамень» і «Тарпеда» за кошт матчаў у асабістых сустрэчах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера