Знайсці
02.12.2018 / 15:031РусŁacБел

Пуцін абвясціў пра «добрыя намеры» наконт украінцаў

kremlin.ru

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін абвясціў пра магчымасць змены правілаў уезду грамадзян Украіны ў Расію ў бок іх палягчэння, а таксама пра намер спрасціць атрыманне грамадзянства Расіі зыходзячы з добрых намераў, заявіў ria.ru статс-сакратар МЗС Рыгор Карасін.

«Гэта ўжо неаднаразова заяўлялася прэзідэнтам. Гэта проста паказвае добрыя намеры Расіі ў адносінах да грамадзян суседняй, сяброўскай нам Украіны, у адрозненне ад таго, што робіць цяперашняя кіеўская ўлада», - сказаў Карасін.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе аб палягчэнні працэдуры, каб людзі прасцей маглі атрымаць дазвол на часовае пражыванне, а потым перайсці ў грамадзянства.

Раней, 30 лістапада, Украіна абмежавала ўезд з Расіі мужчын ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў. Прэзідэнт Украіны патлумачыў гэта жаданнем не даць Маскве фармаваць атрады «прыватных» армій, якія на самай справе з'яўляюцца прадстаўнікамі Узброеных сіл РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930