Знайсці
02.12.2018 / 12:39РусŁacБел

Спецыялісты назвалі прычыну апоўзняў на гары Гедыміна

Delfi.lt

Спецыялістам удалося давесці да ладу гару Гедыміна, што пацярпела ад шматлікіх апоўзняў.

Работы праводзіліся з прыцягненнем замежных спецыялістаў. На праведзеную працу дадзена 120-гадовая гарантыя. Работы доўжыліся 15 месяцаў і каштавалі 3 млн еўра.

«Мы спадзяёмся, гэта надоўга. Спадзяемся на сто гадоў, — сказала пра гарантыі архітэктар Аста Мяшкаўскене. — На стагоддзі. Каб наша праца дасталася наступным пакаленням».

Па словах архітэктара, не ўсе рашэнні, прынятыя для прывядзення гары ў парадак, былі правільнымі. «Калі ўскрылі растверкі, стала бачна, што выкарыстоўвалі не тыя матэрыялы: арматура і г.д., — сказала яна. — Бетон ужо раскрышыўся, ён не вытрымаў». Па словах Мяшкаўскене, раскрышыўся бетон, а арматура сагнулася. «Значыць, якасць работ была нізкай», — заўважыла яна.

Кіраўнік кампаніі Rekreacinė statyba Альгімантас Шукшта сказаў LNK, што нямала шкоды нанесла вада. Ён заўважыў, што праца была нялёгкай. Зараз гару Гедыміна ўжо прывялі ў парадак, насыпалі спецыяльны грунт, накрылі дзірваном, які ўвесь час паліваюць.

Дрэвы саджаць не будуць, паколькі менавіта іх збольшага лічаць віноўнікамі апоўзняў.

«Калі дрэва вырастае, яго карані сыходзяць не толькі ў шырыню, але і ў глыбіню, падчас бур і моцнага ветру дрэва, разгойдваючыся, расхіствае і мацярынскі грунт, той, які быў нанесены яшчэ ледавікамі», — сказаў Шукшта.

Delfi.lt

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера