Знайсці
02.12.2018 / 12:262РусŁacБел

У Нью-Ёрку прайшла прэзентацыя кнігі пра Рамана Скірмунта

Алесь Смалянчук фота Сяргея Трыгубовіча

Прэзентацыя манаграфіі доктара гістарычных навук Аляксандра Смаленчука «Раман Скірмунт (1868 — 1939): жыццяпіс грамадзяніна краю» 1 снежня прайшла ў Нью Ёрку, у Беларускай фундацыі Крачэўскага. Аўтар працаваў над гэтым даследаваннем больш як дваццаць гадоў. 

На сустрэчу са славутым гісторыкам прыйшлі ньюёркаўскія беларусы розных «хваляў эміграцыі». Фундацыя Крачэўскага, якая ў наступным годзе адзначыць сваё 60-годдзе, апошнім часам робіцца ўсё больш дынамічнай, дзякуючы ажыццёўленай Радай дырэктароў зьмене яе статуса на больш спрыяльны для асветніцкай працы. Беларускі Інстытут Амэрыкі, створаны былымі выпускнікамі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту, распачаў тут шэраг сваіх праектаў, якія будуць пашыраць веды пра Беларусь у Злучаных Штатах ды гуртаваць моладзь на грунце нацыянальных традыцый, мовы, гісторыі ды культуры. 

Раней прэзентацыя кнігі пра Рамана Скірмунта адбылася ў Гародні, Мінску, Варшаве.

Прафесар Аляксандар Смаленчук прадставіў таксама ў Беларускай фундацыі Крачэўскага калектыўны зборнік «Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці», у які ўкладзена немалая ягоная праца. Абедзьве кнігі выйшлі сёлета ў Мінску (выдавец Зміцер Колас). 

На сустрэчы выступіла і Таццяна Нядбай, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру, якая цяпер знаходзіцца ў Нью Ёрку і завітала ў Беларускую фундацыю, каб распавесці пра сваю працу.

Пасля выступаў гасцей адбылася ажыўленая гаворка паміж прысутнымі пры традыцыйным пачастунку, шчасліўчыкі атрымалі аўтографы Аляксандра Смаленчука на новых кнігах.

Валянціна Трыгубовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера