Знайсці
02.12.2018 / 19:11РусŁacБел

ЗША прыпынілі гандлёвую вайну з Кітаем узамен за абяцанне Пекіна закупляць вялізную колькасць амерыканскіх тавараў

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас сустрэчы на палях саміта G20 у Аргенціне дамовіліся зрабіць захады для заключэння новага гандлёвага пагаднення за 90 дзён. Як паведаміла ў суботу прэс-служба Белага дома, пасля заканчэння гэтага тэрміна Трамп мае намер падняць пошліны на кітайскія тавары з 10% да 25%.

«Прэзідэнт Трамп пагадзіўся, што не будзе павышаць з 1 студзеня тарыфы на прадукцыю на $ 200 млрд з 10% да 25%. Кітай пагадзіўся закупляць на пакуль не вызначаную, але даволі значную суму сельскагаспадарчай прадукцыі, энерганосьбіты, прамысловую і іншую прадукцыю ЗША, каб скараціць гандлёвы дысбаланс», — паведаміла прэс-служба адміністрацыі ЗША.

«Абодва бакі пагадзіліся прыкласці намаганні, каб дасягнуць новага пагаднення ў наступныя 90 дзён. Калі да канца адведзенага часу бакі не заключаць пагадненне, то тарыфы вырастуць з 10% да 25% », — падкрэсліў Белы дом.

«Гэтая была выдатная і плённая сустрэча з бязмежнымі магчымасцямі для ЗША і Кітая. Для мяне вялікі гонар працаваць са старшынёй Сі Цзіньпінам», — заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930