Знайсці
01.12.2018 / 13:54РусŁacБел

Міністэрства культуры плануе зняць фільм пра падпольшчыка з Асіповічаў

Міністр культуры Юрый Бондар у інтэрв'ю sb.by распавёў пра планы развіцця беларускага кінематографа.

Бондар паведаміў, што ў рамках дзяржаўнай замовы ў вытворчасці знаходзіцца 33 карціны. Гэта і фільм пра жыццё Янкі Купалы «Пакуль будзе неба», і прыгодніцкая камедыя паводле рамана Людмілы Рублеўскай «Авантуры шляхціца Пранціша Вырвіча».

«У найбліжэйшы час плануем запусціць з Дзмітрыем Астраханам цікавы праект пра подзвіг нашага падпольшчыка з Асіповічаў, які будзе называцца «Супердыверсант». Гэта не чарговы баявік пра вайну, там будуць раскрыты лёс людзей»,

— заявіў міністр культуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930