Знайсці
01.12.2018 / 09:47РусŁacБел

Дыскрэдытацыя жанчын недапушчальная: Украінскі дэпутат прапанаваў не пускаць ва Украіну не толькі расіян, але і расіянак

Дэпутат Вярхоўнай Рады ад фракцыі «Народны фронт» Андрэй Цецярук у эфіры тэлеканала Прямий заявіў, што ва Украіну варта не пускаць з Расіі не толькі мужчын, але і жанчын.

«Мы рады, што Блок Пятра Парашэнкі нарэшце, праз паўтара года, падтрымаў ініцыятыву, якую Народны фронт ініцыяваў яшчэ ў красавіку 2017 года. Мы выступалі за ўвядзенне візавага рэжыму з Расіяй, і на нашу думку, гэта значна ўзмоцніць сітуацыю з бяспекай краіны. Разам з тым, я не магу не здзівіцца палавінчатым рашэнням, і на маю думку, дыскрэдытацыя жанчын у гэтым кантэксце недапушчальная», — падкрэсліў ён.

Па словах Цецярука, часта шпіёнілі менавіта жанчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930