Знайсці
30.11.2018 / 17:58РусŁacБел

SpaceX запусціць спадарожнікі, якія перахопліваюць радыёсігналы з Зямлі

2 снежня SpaceX запусціць тры спадарожнікі стартапа HawkEye, якія змогуць перахопліваць радыёсігналы з Зямлі, паведамляе Bloomberg.

50% заказаў HawkEye будуць паступаць ад Мінабароны і падрадчыкаў, а таксама ад разведкі, а астатнія — ад ратавальных груп, якія шукаюць аварыйныя маякі або іншых камерцыйных кампаній.

Кампанія пачне з трох спадарожнікаў, а потым групоўку пашыраць да 10 апаратаў для пакрыцця ўсёй планеты.

Кантрабандысты і злачынцы часта адключаюць GPS-транспондары, каб пазбегнуць сачэнне. Замест гэтага яны карыстаюцца спадарожнікавымі тэлефонамі і СХ-радыёстанцыямі. Спадарожнікі HawkEye дазволяць адсочваць і высвятляць месцазнаходжанне такіх парушальнікаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера