Знайсці
30.11.2018 / 17:265РусŁacБел

Віктар Шалкевіч адсвяткуе 60-годдзе ў Палацы прафсаюзаў

16 лютага ў мінскім Палацы прафсаюзаў адбудзецца вялiкi юбiлейны канцэрт, прымеркаваны да 60-годдзя аўтара «Смутнага беларускага блюзу».

Будзе прэзентацыя новага альбома, а таксама прагучаць ужо знаёмыя слухачам найлепшыя кампазiцыi артыста.

- Выдумляць асаблiва нiчога не будзем — зробiм усё па-людску, традыцыйна, — каментуе Вiктар Шалкевiч. — Увогуле, 60 — гэта не тыя гады, каб спыняцца, раздзiраць на сабе вопратку i лямантаваць, маўляў, «Ах, як усё замячацельна, якi я класiчны i харошы, што такую разорыну ў мастацтве пасля сябе пакiнуў!» - разважае Шалкевiч. — Трэба жыць штодня, трэба iсцi ў той бок, адкуль пачынае свяцiць сонца, i ўсё будзе добра. Трэба бясконца захапляцца людзьмi, рэчамi i з’явамi вакол нас!»

«На сцэну разам са мной традыцыйна выйдуць мае старыя добрыя сябры гiтарыст Юры Хiлявец i пiянiст Анатоль Кандыба, - распавядае артыст. — Увогуле, на кожным канцэрце заўжды бывае нешта новае і цікавае. Юбiлейная iмпрэза тым больш не стане выключэннем!»

Такім чынам: 16 лютага, 19:00, Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў (Мінск, пр. Незалежнасці, 25).

Квіткі каштуюць ад 19 да 33 рублёў. Іх можна набыць анлайн праз Afisha NNBY.

Першыя сто чытачоў, якія набудуць квіткі праз сайт НН, атрымаюць ад арганізатараў кампакт-дыск з песнямі Шалкевіча пры ўваходзе ў залу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930