Знайсці
30.11.2018 / 16:0812РусŁacБел

Беларусы абралі любімыя прадукты харчавання

Гран-пры прэміі спажывецкага прызнання «Народная марка» атрымала кампанія «Савушкаў прадукт».

Народнае галасаванне вызначыла найлепшыя прадукты Беларусі. На працягу месяца арганізатары прэміі распаўсюдзілі каля 2 мільёнаў анкет і апыталі амаль 3 тысяч чалавек ва ўсіх рэгіёнах. Пытанні не ўтрымлівалі варыянтаў адказаў, гэта значыць рэспандэнты павінны былі без падказак ўспомніць і назваць любімыя гандлёвыя маркі.

Сярод харчовых тавараў беларусы аддалі перавагу «Савушкаву прадукту», які з трохразовым адрывам абышоў іншыя гандлёвыя маркі. У пералік папулярных таксама ўвайшлі вытворцы шакаладу, мукі, рыбных і мясных вырабаў.

Акрамя гран-пры, найлепшыя прадукты харчавання выбіралі па 58 катэгорыях, у тым ліку ў «малочцы». У традыцыйных малочных прадуктах большасць (45% рэспандэнтаў) аддала галасы за «Савушкаў прадукт». Ёгурты гэтай брэсцкай вытворчасці абраў кожны другі (55,8% удзельнікаў апытання). А вось самыя папулярныя цвёрдыя сыры, як паказала даследаванне, выпускаюць пад маркай «Брэст-Літоўск», а плаўленыя — «Ласкавае лета».

Прэмію «Народная марка» ўручаюць у Беларусі шосты раз. Апытанне праводзілася ва ўсіх рэгіёнах па рэпрэзентатыўнай выбарцы, якая ўлічвае партрэт беларускага пакупніка. Так, каля 60% рэспандэнтаў склалі жанчыны, а 40% — мужчыны. Больш за ўсё апытаных (36, 8%) склалі спажыўцы ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў.

Партнёрскі артыкул

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930