Даслаць навіну
Знайсці
30.11.2018 / 09:40 29

Абраны талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў — гэта Лесік ФОТА

У чацвер быў абраны талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў, што пройдуць у Мінску ў чэрвені 2019 года.

Павялічыць выяву

Фота Андрэя Сазонава

Ім стала лісяня — Лесік. З гэтага часу менавіта Лесік з'яўляецца візуальным вобразам, які будзе выклікаць прамую асацыяцыю мільёнаў людзей па ўсім свеце з нашай краінай, а таксама тым фактарам, які аб'яднае вакол сябе ўсіх гасцей і натхніць удзельнікаў на яркія перамогі, піша Звязда.

Як і ва ўсіх талісманаў, у Лесіка ёсць свая легенда, яна звязана з казкай пра «Маленькага прынца». Пасля таго, як маленькі прынц пакінуў планету Зямля, лісяня засумавала. Усе думкі яго былі пра тое, як знайсці сяброў. Яно прынюхвалася і прыслухоўвалася, ад гэтага яго вушкі сталі большыя. Яно даследавала наваколле ў пошуках адказу на пытанне «Як жа зрабіць так, каб у яго з'явіліся сябры?». І аднойчы, дзякуючы сваім вялікім вушкам і моцным лапкам, яно даведалася, што недзе ў Беларусі існуе кветка, якая выконвае ўсе жаданні. Гэта легендарная беларуская Папараць-кветка. Лісяня адправілася ў Беларусь, каб знайсці Папараць-кветку і выканаць сваю мару. Шлях у яго быў няблізкі, яму давялося зрабіць мільён крокаў, у гэтым мы можам пераканацца, убачыўшы яго фітнес-бранзалет

Каб выбраць талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў, у краіне быў зладжаны конкурс. Самымі актыўнымі ў ім аказаліся мінчукі, яны даслалі каля 500 работ. Таксама варыянты талісмана прыходзілі з-за мяжы, прытым не толькі ад суседзяў. Напрыклад, у конкурсе ўзяў удзел жыхар Егіпта.

0
Жвір / адказаць
12.12.2018 / 16:56
Пазытыўны талісман. Раней адны толькі быкі-зубры арганізатарам на розум ішлі...
0
хамса / адказаць
13.12.2018 / 10:03
Жвір, але чаму ён Лесік, а не Лісік? кажу ж - назвалі пэўна ў гонар мяне)
0
Алл / адказаць
05.06.2019 / 12:13
Надо сделать имеет лисенку . Пусть он попадает в просак и ему ничего не удаться!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30