Знайсці
30.11.2018 / 11:031РусŁacБел

Бульба Battle, Ззянне, Вандроўкі ў мінулае… Што варта наведаць на выхадных у Мінску 

Снежань сустракае нас па-сапраўднаму зімовым надвор’ем. Мы зрабілі для вас падборку з пяці найцікавейшых падзей сталіцы ў гэтыя выхадныя.

Спойлер: халодна (амаль) не будзе.

1. Канцэрт Šuma

Прыхільнікам якаснай беларускай музыкі раім наведаць канцэрт Šuma, што адбудзецца 2 снежня (нядзеля) у «Корпусе». На ім будзе прэзентаваны кліп на трэк «Хмаркі». Варта прыйсці!

Квіткі: 10—20 BYN.

Падрабязней пра канцэрт чытайце тут.

2. «Пясочніца» — Калядны кірмаш

Усім аматарам калядных кірмашоў раім накіравацца ў «Пясочніцу». Працаваць кірмаш будзе толькі на выхадных з 1 снежня да 6 студзеня (прыблізна). Тут можна будзе пачаставацца зімовымі сэтамі па звыклым кошце — 7 рублёў. А таксама сагрэцца духмяным глінтвейнам.

Але ж прыйсці сюды варта не толькі дзеля смачненькага. На выхадныя ў «Пясочніцы» запланавана насычаная забаўляльная праграма. І для дзетак таксама.

Падрабязнасці тут.

3. Бульба Battle

Тым, хто ў захапленні ад беларускай традыцыйнай кухні і любіць рознага кшталту спаборніцтвы, раім абавязкова наведаць Бульба Battle. 1 снежня ў «Грай-кафэ» вы зможаце абсалютна бясплатна пачаставацца дранікамі. Пераможцу арганізатары абяцаюць пазітыўны прыз.

Падрабязней пра дранікі і конкурс тут.

4. Ззянне

Усім тусоўшчыкам мы нагадваем пра маштабную вечарыну «Ззянне», што адбудзецца ў ноч з суботы на нядзелю ў Ok16. Будзе шмат якаснай музыкі.

Варта адзначыць, што сёлета «Ззянне» святкуе сваё трохгоддзе. З гэтай нагоды арганізатары падрыхтавалі некалькі цікавостак.

Квіткі: 10—20 BYN.

18+

Падрабязней пра падзею тут.

5. Вандроўкі ў мінулае

Унікальны адукацыйна-сацыяльны праект, які дапаможа вам убачыць Мінск па-іншаму. У гэтую суботу арганізатары запрашаюць прагуляцца па Ракаўскім прадмесці і яго ваколіцах. Бярыце каву/гарбату і апранайцеся цяплей.

Удзел у вандроўках бясплатны, але вы можаце дапамагчы развіццю праекта, пакінуўшы столькі грошай, колькі захочаце.

Што запланавалі арганізатары на нядзелю, а таксама расклад на іншыя даты глядзіце тут.

Марыя Клімовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930