Знайсці
29.11.2018 / 06:3142РусŁacБел

БАТЭ сёння трэба толькі перамагаць

Фота Tribuna.com

БАТЭ сёння правядзе пяты матч групавога турніру Лігі Еўропы. На Барысаў-Арэне беларускі клуб згуляе з венгерскім «Мол Відзі» (пачатак у 20:55).

Пасля 4 тураў становішча ў групе наступнае: Чэлсі — 12, Відзі — 6, ПАОК — 3, БАТЭ — 3.

Толькі перамога, пажадана з буйным лікам, у сённяшнім матчы пакідае БАТЭ шанцы на плэй-оф Лігі Еўропы.

У апошнім туры, праз два тыдні, беларусы гуляюць у гасцях з ПАОКам.

Нагадаем, што ў першым туры БАТЭ выйграў у Венгрыі (2:0), затым прайграў дома ПАОКу, а вось венгры двойчы выйгралі ў грэкаў. Таму інтрыга ў нашай групе вялікая.

Сёння будзе вельмі халодна. Вечарам прагназуецца да мінус 10.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930