Знайсці
28.11.2018 / 13:2440РусŁacБел

Ва Украіне размытнілі першае аўто па новых правілах, супраць якіх ладзіліся пратэсты. У Беларусі гэта каштавала б у 4 разы даражэй

Дзяржаўная фіскальная служба Украіны паведаміла пра першае аўто на еўранумарах, якое аформілі па законах, што ўступілі ў сілу 25 лістапада. «Перавод» машыны ва ўкраінскае прававое поле абышоўся даражэй за само аўто, піша Abw.by са спасылкай на «АўтаЦэнтр».

Ілюстратыўнае фота wikipedia.org.

Першым аўтамабілем стаў «Рэно Лагуна» 2004 года нямецкай рэгістрацыі, размытнілі яго на Чарнавіцкай мытні. Агулам уладальнік заплаціў ва ўкраінскі бюджэт каля 1753 долараў. Акцыз склаў каля 1023 долараў, ПДВ (20%) — каля 567 долараў, а пошліна (10%) — каля 163,6 долара. Сам аўтамабіль абышоўся пакупніку прыкладна ў $1600.

Адметна, што за размытнёўку такога ж аўтамабіля ў Беларусі давялося б заплаціць каля $7100.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930