Знайсці
28.11.2018 / 10:158РусŁacБел

Прадукты, якія дапамогуць сагрэцца ў мароз

Цяпло павінна ісці знутры. Калі бракуе вітамінаў, калі праблемы з сасудамі, не дапамогуць нават самыя цёплыя боты і футры. А ўжо калі вам не хапае энергіі для абагравання, тут ужо зусім бяда, піша msn.com.

Фота: wikipedia.org.

Таму ўзімку трэба есці не толькі вельмі каларыйныя прадукты, а самыя каларыйныя — гэта прадукты тлустыя, бо 1 грам тлушчаў дае нам 9 Ккал, а 1 грам вугляводаў ці бялкоў — 4 Ккал. Таму ў халодныя дні трэба не баяцца тлушчаў, а наадварот, уключаць іх у рацыён.

Таксама абавязкова звярніце ўвагу на прадукты, багатыя на вітаміны С, B, А. Неабходныя арганізму ў мароз ёд, калій, магній, амінакіслоты.

Грэчка

Змяшчае рутын, які неабходны для добрага кровазвароту і здаровых эластычных сасудаў. Акрамя таго, рутын узмацняе дзеянне іншых карысных элементаў, напрыклад вітаміну С. У грэчцы ёсць вялікая колькасць бялку і незаменныя амінакіслоты, у прыватнасці трыптафан, патрэбны для добрага настрою.

Сала

Бутэрброд з парай кавалачкаў сала нават лепш сагравае, чым адбіўная. Гэта і бялок, і тлушч, так неабходны нам у маразы. Дарэчы, у сале прысутнічае адна з самых каштоўных тлустых кіслот — поліненасычаная арахідонавая. Ні ў якім іншым прадукце яе няма. Гэтая кіслата рэгулюе працу сэрца, кантралюе халестэрынавы і гарманальны абмен, а таксама павышае імунітэт.

Квашаная капуста

Асноўная і незаменная зімовая крыніца вітаміна С. Які, у сваю чаргу, бадзёрыць і паляпшае кровазварот. Капуста павышае імунітэт і стрэсаўстойлівасць арганізма, спрыяе амаладжэнню тканак.

Тлустая птушка

Мяса гусей і качак у зімовы час выступіць як сапраўдная грэлка. Яно і каларыйнае, і бялку, неабходнага ў холад, утрымлівае шмат, і да таго ж тлустае. Акрамя таго, у гусіным мясе ўтрымоўваецца вельмі шмат карысных рэчываў: кальцый, цынк, жалеза, вітаміны групы B (В6, В1, В2), вітаміны А і С. Рэгулярнае ўжыванне гусяціны супакоіць страўнік, ачысціць арганізм ад таксінаў, пазбавіць ад дыярэі, вылечыць парушэнні працы селязёнкі.

Гранат

Яркае чырвонае насенне трэба выкарыстоўваць не толькі як ўпрыгожанне для плову ці салаты. Гранат трэба ўвесці ў свой рацыён на пастаяннай аснове ў халодную пару года. Гэты фрукт — адна з найлепшых крыніц вітаміну С, ён абараняе ад прастуд і інфекцый, станоўча ўплывае на кровазварот. Акрамя таго, гранат умацоўвае дробныя крывяносныя сасуды.

Марская капуста

Калі не хапае ёду, то вы ўвесь час будзеце мерзнуць. Нават у адносна цёплым памяшканні. З дапамогай марской капусты вы зможаце дапоўніць недахоп гэтага важнага элемента, а таксама назапасіцца патрэбнымі вітамінамі (напрыклад, групы B) і павысіць свой імунітэт.

Тлустая рыба

Адзін з вельмі важных прадуктаў для нашага рацыёну, асабліва рацыёну зімовага. Рыба папаўняе нашу сезонны недахоп вітаміну D. Ён неабходны, каб засвойваўся кальцый. Але не толькі. Тлустая рыба ўплывае на наш настрой, дзякуючы ёй ідзе выпрацоўка сератаніну з амінакіслаты трыптафану.

Аўсянка

Злакі вельмі важныя для нармальнага самаадчування ў халодную пару года, бо яны ўтрымліваюць вітаміны групы B. Гэтыя вітаміны зараджаюць нас добрым настроем і падтрымліваюць мозг у бадзёрым стане, нягледзячы на ​​кароткі светлавы дзень. Акрамя таго, аўсянка мае складаныя вугляводы, якія будуць працаваць доўга і саграваць нас як мінімум палову дня. Так што аўсяная каша на сняданак — выдатная ідэя для халоднага дня.

Бульба і іншыя карняплоды

Калі ёсць праблемы з сасудамі, то, хутчэй за ўсё, першымі будуць пакутаваць пальцы рук і ног, яны далей ад сэрца, і цяпло да іх не дабіраецца. Дапаможа падтрымаць сасуды бульба. Яна змяшчае вітамін С і калій. Акрамя таго, бульба даволі каларыйная, што дазволіць вам доўга не адчуваць пачуццё голаду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930