Знайсці
27.11.2018 / 17:584РусŁacБел

У мінскіх кінатэатрах будуць праводзіць курсы англійскай мовы і трансляваць футбол

У пачатку 2019 года ў мінскіх кінатэатрах Silver Screen будуць праводзіць курсы англійскай мовы з паказам фільмаў на мове арыгіналу. А яшчэ паказваць спартыўныя трансляцыі, серыялы, тэатральныя пастаноўкі і канцэрты.

«Паступова кінатэатры ператворацца ў паўнавартасныя забаўляльныя цэнтры для ўсёй сям'і, дзе можна праводзіць час цэлы дзень. Мы нават правядзём чэмпіянат па гульнях у VR-акулярах», — абяцае Алег Тронік, камерцыйны дырэктар сеткі кінатэатраў Silver Screen cinemas.

Анансаваныя новаўвядзенні — адзін з крокаў па калабарацыі сеткі кінатэатраў і відэасэрвіса Voka ад мабільнага аператара velcom.

Першая навінка запрацуе ўжо ад пачатку снежня. Тыя, хто прыйдуць паглядзець кіно, атрымаюць «Адзіны квіток» — у якасці бонуса ім падораць доступ да сэрвісу Voka+Megogo на адзін месяц.

«Мы хочам сцерці мяжу паміж анлайн і афлайнавымі забавамі. Каб чалавек мог за адзін клік атрымаць доступ да ўсяго відэакантэнту, і пры гэтым выбраць, дзе, калі і на якім экране яму гэта глядзець. Такое супрацоўніцтва прапануе гледачу зусім новы фармат баўлення часу, у якім разнастайнасць анлайн-кантэнту дапоўнена відовішчнасцю сучаснай кіназалы», — распавядае Антон Бладзік, намеснік генеральнага дырэктара па лічбавых платформах і кантэнце velcom.

Ён адзначае, што ў анлайн-базе будуць навінкі 2018 года, фільмы-лаўрэаты «Оскар», аўтарскае кіно, якое не трапіла ў шырокі пракат у Беларусі, дакументальныя карціны, канцэрты, спартыўныя трансляцыі, спектаклі, а таксама фільмы на беларускай мове і мове арыгіналу — для тых, хто хацеў бы вучыцца анлайн.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930