Знайсці
27.11.2018 / 18:52113РусŁacБел

«Я жыву ў той Беларусі, якую паказваюць па БТ». Жорсткі «Ток» з Генадзем Давыдзькам ВІДЭА

Герой чацвёртага выпуску праграмы «Ток/Talk» з Адар’яй Гуштын — Генадзь Давыдзька. 

Генадзь Давыдзька. Фота Волі Афіцэравай.

Цяпер ён кіруе «Белай Руссю» — «партыяй улады», якая ніяк не можа стаць партыяй. Але вядомасць і пазнавальнасць набыў за сем гадоў працы на чале Белтэлерадыёкампаніі. Давыдзька спрычыніўся да стварэння прапагандысцкіх фільмаў «Жалезам па шкле» і «Белы легіён чорных душ» — і не шкадуе пра гэта.

А яшчэ раней ён быў артыстам Купалаўскага тэатра, які верыў у ідэалы нацыянальнага адраджэння. Давыдзька — сакратар партыйнай арганізацыі — падтрымаў ідэі БНФ і паказальна выйшаў з Кампартыі…

У новай праграме «НН» Давыдзька расказвае пра сваю працу ў Купалаўскім і сяброўства з Някляевым, прапаганду на тэлебачанні і стаўленне да прастытуцыі, будоўлю катэджа ў Драздах і свой заробак.

«Беларусь — гэта рай», — перакананы Давыдзька, які правёў дзяцінства на Калыме. Гэта першы «Ток», у якім герой праграмы адказваў на пытанні па-беларуску.

00:32 — пра самы шчаслівы дзень — дзень, калі Давыдзьку прынялі ў Купалаўскі тэатр

5:17 — пра час, калі Давыдзька падтрымліваў ідэі БНФ і насіў БЧБ-сцяг

9:43 — за каго галасаваў у 1994-м годзе

11:51 — пра колішнія амбіцыі быць міністрам культуры

13:38 — хто і як прапанаваў агучыць фільм «Жалезам па шкле» і ці былі ваганні

17:00 — пра сяброўства з Някляевым

19:41 — пра фільм «Белы легіён», ідэалагічную барацьбу і апазіцыю

26:26 — стаўленне да расійскіх прапагандыстаў Салаўёва і Кісялёва

27:23 — ці варта чамусьці вучыцца ў краін-суседзяў

29:10 — пра свабоду слова ў Беларусі і замежныя медыя

30:38 — што будзе з БТ, калі спыніцца дзяржаўнае фінансаванне

32:19 — аб прапагандзе на тэлебачанні

35:54 — пра бюджэт «Белай Русі» і ўласны заробак

38:40 — стаўленне да прастытуцыі

31:31 — пра адносіны з дачкой

42:58 — пра дом у Драздах

49:35 — стаўленне да Савецкага Саюза, рэпрэсій і НКВД

55:22 — аб прапанове міліцыі забараніць фатаграфаваць людзей у грамадскіх месцах без дазволу

58:38 — пра любоў да Беларусі

59:55 — Генадзь Давыдзька: акцёр ці чыноўнік?

1:02:50 — Post Scriptum: што можна зрабіць, каб не згубіць беларускую мову?

Папярэднія выпускі:

Няпростая гісторыя Івана Шылы — поўная тэкставая версія інтэрв'ю

Пра сям'ю, парламент, прэзідэнцкія амбіцыі — поўная тэкставая версія інтэрв’ю з Ганнай Канапацкай

Блогерка Лера Яскевіч пра родны Багушэўск, фанатаў і мацюкі — поўная тэкставая версія інтэрв'ю

Чытайце таксама:

Князь Вітаўт з Калымы: гісторыя поспеху (ці падзення) Генадзя Давыдзькі

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера