Даслаць навіну
Знайсці
30.11.2018 / 13:33 104

«Геть від Москвы»: карэспандэнт «НН» праехаў праз усю Украіну ад Краматорска да Львова. 25 назіранняў

Павялічыць выяву

Пяць гадоў таму ва Украіне пачаўся Еўрамайдан — масавыя мітынгі за падпісанне Украінай дамовы аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Тыя падзеі змянілі сітуацыю не толькі ва Украіне, але і ва ўсім рэгіёне. Што змянілася за 5 гадоў у нашай паўднёвай суседкі? Карэспандэнт «Нашай Нівы» праехаў праз усю Украіну, ад Краматорска да Львова, паразмаўляў з міністрамі, актывістамі, вайскоўцамі, святарамі і склаў топ-25 назіранняў і ўражанняў ад сённяшняй Украіны.

1. Украінскія эліты слаба вераць у суб’ектнасць Беларусі. Украіне вельмі важна, каб Беларусь была больш-менш незалежнай дзяржавай, каб была абароненая паўночная мяжа, але ў нашу поўную незалежнасць яны не вераць і ўспрымаюць Беларусь як поўнага сатэліта Расіі.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Барыслаў Бярэза сказаў «Нашай Ніве»:

— Калі 5 гадоў таму я мог спакойна заехаць у Беларусь, то зараз у Беларусь я не заеду. Беларусь з’яўляецца краінай, якую нашы спецслужбы прызнаюць афіцыйна небяспечнай для наведвання, нягледзячы на гарантыі ад афіцыйных асоб Беларусі.Прычына вельмі простая. Я не хачу заехаць раніцай на праспект Машэрава, а вечарам апынуцца ў Маскве.

Павялічыць выяву

Барыслаў Бярэза. Фота: facebook.com.

2. Беларусь для ўкраінскіх уладаў не прыярытэт.

Сумесныя эканамічныя праекты ажыццяўляюцца, але гэта не магістральны кірунак. «Так, мы суседзі, так, нам трэба гандляваць, нам выгадна, каб Беларусь была больш суб’ектная і самастойная. Але не больш за тое, бо вы ў Мытным саюзе, а мы ідзём у ЕС. Нашы шляхі разыходзяцца» — вось агульны сэнс.

Павялічыць выяву

Украінскія вайскоўцы. Фота: Міністэрства абароны Украіны.

3. Сярод украінскіх вайскоўцаў пануе ўспрыманне Беларусі як патэнцыйнага ворага, сатэліта Расіі.

Украінскія салдаты і афіцэры не рызыкуюць ездзіць у Беларусь, у тым ліку этнічныя беларусы, якія засталіся ва Украіне пасля распаду СССР.

Павялічыць выяву

4. У 2019 годзе ва Украіне маюць адбыцца чарговыя прэзідэнцкія выбары. У Кіеве шалёная колькасць палітычнай рэкламы ў падтрымку Юліі Цімашэнка.

Галоўны змест яе рэкламных бордаў — гарантую зменшыць цану на газ у 2 разы. У Парашэнкі менш рэкламы. Галоўны змест яго рэкламы патрыятычны — «Армія, Мова, Віра», «Геть від Москви», «Ми йдемо своєю дорогою» і г.д..

Павялічыць выяву

Бордаў іншых кандыдатаў значна менш. Ёсць яшчэ борды з надпісам «Президент — Слуга народу, неўзабаве». Але пакуль ніхто не ведае, што гэта. Рэклама новага сезону серыяла, тролінг ці сапраўды Зяленскі пойдзе на выбары.

Павялічыць выяву

Фота: facebook.com.

5. Цікава, але ва Украіне (дзе людзі плацяць 100% за камуналку) і ў Беларусі (дзе дзяржава нібыта субсідуе камунальныя паслугі), тарыфы амаль аднолькавыя. Адзінае што ва Украіне даражэйшае ацяпленне (прыкладна ў 5 разоў), але істотная частка людзей атрымлівае субсідыі на аплату ацяплення.

6. Галоўным лакаматывам украінскай эканомікі становіцца сельская гаспадарка, якая расце шалёнымі тэмпамі.

Калі раней шмат зямель не выкарыстоўвалася і там расло пустазелле, то зараз фермеры скардзяцца на дэфіцыт зямлі. Імпульсам для сельскай гаспадаркі стала адкрыццё Еўрасаюзам свайго рынку для ўкраінскай прадукцыі і спрашчэнне правіл рэгістрацыі фермерскіх гаспадарак.

За 2017 год Украіна экспартавала сельскагаспадарчай прадукцыі на 18 мільярдаў даляраў. У параўнанні з 2016 годам — рост 16,3%. (Для параўнання — Беларусь у 2017-м экспартавала прадукцыі сельскай гаспадаркі на 4,9 млрд., але ва Украіне меншыя субсідыі сельгасвытворцам і меншы імпарт сельгаспрадукцыі ў праекцыі на экспарт, чым у Беларусі.)

У 2018 годзе сельская гаспадарка працягвае расці.

7. Працоўная міграцыя ўкраінцаў — гэта ўжо не заўтрашняе пытанне, а ўчорашняе. Але ўкраінскія ўлады асаблівай праблемы тут не бачаць. Кажуць, што такая ж сітуацыя была і ў Польшчы, калі палякі з’ехалі на працу ў багацейшыя краіны, але калі Польшча эканамічна вырасла, 80% людзей вярнуліся.

І шмат з тых, хто вярнуўся, вярнуўся з грашыма, тэхналогіямі, досведам, сувязямі. Ну і высокая міграцыя працоўных будзе стымуляваць эканоміку павышаць заробкі. І ўцягванне людзей у еўрапейскі працоўны рынак будзе ўцягваць іх у еўрапейскую ментальную прастору. Але праблема з кадрамі вельмі сур’ёзная. Асабліва ў рабочых прафесіях. Знайсці нармальнага цесляра ці сантэхніка нерэальна нават у Кіеве.

Мігруюць масава рабочыя. А вось «белыя каўнеры», усякія менеджары і праграмісты амаль не выязджаюць, бо ім і ва Украіне можна зарабляць нармальна, а жыццё ва Украіне вельмі таннае.

8. Аздаравілася банкаўская сістэма. Але для гэтага прыйшлося закрыць палову банкаў.

9. Рэформы вельмі павольна, але ўсё ж ідуць

Галоўная праблема для правядзення рэформ — адсутнасць нармальных кадраў. Яскравы прыклад — рэформа мясцовых грамад (дэцэнтралізацыя). Рэформа мае пазітыўны эфект, у мясцовых бюджэтах стала заставацца больш грошай. Там, дзе мясцовыя ўлады разумныя, яны ўкладаюць у дарогі, школы, адукацыю і г.д.. Але шмат дзе сітуацыя іншая. Грошай у мясцовых бюджэтах стала так шмат, што мясцовыя ўлады проста не ведаюць, куды і на што іх выдаткоўваць. Даходзіць да таго, што яны проста бяруць грошы і кладуць іх у банк на дэпазіт. Мясцовыя кадры такой нізкай якасці, што яны ніколі раней такімі грашыма не распараджаліся, і не ведаюць, што з імі рабіць. У найлепшым выпадку яны зробяць дарогі, плітку пакладуць, зробяць які-небудзь фантан. А ў soft-skills і чалавечы патэнцыял (адукацыя, культура і іншае нематэрыяльнае) амаль нічога не ўкладаюць.

Правядзенню іншых рэформ таксама перашкаджае кадравы голад.

10. Дэцэнтралізацыя дае рэальныя вынікі ўжо зараз. Інфраструктура ва Украіне пакрысе лепшае, прычым не толькі ў Кіеве, але і ў рэгіёнах. Усюды кладуць плітку тактыльную для сляпых. Транспарт таксама прыводзяць у чалавечы выгляд. Рамантуюцца дарогі. Некаторыя з іх сталі зусім добрыя (напрыклад, Луцк-Львоў — турыстычны шлях для беларусаў).

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Фота: Wikimedia Commons.

Павялічыць выяву

11. Ментальная і культурная розніца паміж заходняй і ўсходняй Украінай захоўваецца, але яна істотна скарачаецца. Усходнія ўкраінцы пераймаюць заходнеўкраінскія каштоўнасці.

Прычына — цяжкая дэмаграфічная сітуацыя на ўсходзе і цэнтры Украіны і адносна стабільная сітуацыя на захадзе (дзе нараджальнасць вышэйшая) + вайна, праз якую значная частка людзей з прарасійскай ідэнтычнасцю выкінута з украінскага поля (Крым і частка Данбасу).

12. Гэты пампезны і манументальны будынак з бетону і мармуру — дэманстрацыя абсалютнай неэфектыўнасці дзяржаўных кампаній постсавецкіх краін. Тут раней знаходзілася дзяржаўнае ўкраінскае тэлебачанне.

Павялічыць выяву

Велічны мармур і дываны, цяжкія таўсценныя фіранкі, якія могуць і забіць, горы старой і грувасткай тэлевізійнай тэхнікі… У нацыянальнай дзяржаўнай тэлекампаніі Украіны працавала 7000 чалавек.

Павялічыць выяву

І гэтыя 7 тысяч чалавек смакталі дзяржаўныя грошы і выраблялі толькі 1 звышпанылы тэлеканал (УТ-1) + дробныя рэгіянальныя тэлестудыі. 7 тысяч чалавек, цэлая армія, рабілі адзін тэлеканал, які нават не ўваходзіў у першую дзясятку ў рэйтынгах украінскіх тэлеканалаў! Якія бюджэты тут пілаваліся! 

Цяпер замест дзяржаўнай тэлекампаніі спрабуюць зрабіць грамадскае тэлебачанне, як у Еўропе. Людзей скарацілі. Вялікія плошчы здаюць у арэнду. Тэлеканал палепшыў кантэнт, але мае праблемы з фінансаваннем і па-ранейшаму пляцецца ў канцы тэлерэйтынгаў. З багатымі прыватнымі СМІ, якія маюць велізарныя бюджэты, яму цяжка цягацца.

Павялічыць выяву

13. Украінскіх грамадзян і палітыкаў не бянтэжыць, што ЕС не гатовы нават абмяркоўваць сяброўства Украіны ў ЕС. Ёсць разуменне таго, што Украіна робіць рэформы для сябе, а не для заходніх партнёраў. У гутарцы з «Нашай Нівай» віцэ-прэм’ерка па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Івана Клімпуш-Цынцадзэ выказала ўпэўненасць, што ЕС вырашыць свае праблемы, і праз нейкі час зможа зноў стаць прымаць новых сябраў, у тым ліку Украіну, калі тая будзе адпавядаць крытэрыям ЕС.

Павялічыць выяву

Віцэ-прэм’ер па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Украіны Івана Клімпуш-Цынцадзэ.

14. Ва ўсёй Украіне будуюць так званыя ЦНАПы (Центр надання адміністративних послуг). Аналаг нашага «аднаго акна», але там усё робіцца за еўрапейскія грошы і паводле еўрапейскіх стандартаў і патрабаванняў.

Часам здараецца парадаксальная сітуацыя. Будуюць суперсучасны ЦНАП, там ёсць шрыфт Брайля, тактыльная плітка для сляпых, спецыяльныя туалеты для калясачнікаў і г.д., хаця вакол гэтага ЦНАПа ніякага безбар’ернага асяроддзя няма, што туды ніякі інвалід і не заедзе. Праз тое, што ЦНАПы праектуюцца еўрапейцамі, а ўкраінскія рэаліі крыху іншыя, атрымліваецца марнаванне грошай у некаторых выпадках. Але самі ЦНАПы істотна палепшылі якасць дзяржаўных паслуг.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

15. У Краматорск і Славянск укладаюцца вялікія грошы. З іх спрабуюць зрабіць вітрыну Данбаса. Дарогі лепшыя, чым у Кіеве, ездзіць новы сучасны транспарт, ніякіх пабітых украінскіх маршрутак.

Гарады ў плане добраўпарадкавання дакладна не горшыя за Рэчыцу ці Светлагорск. Але дэпрэсіўнасць усё ж крыху адчуваецца. Шмат якія заводы ўсё ж закрыліся, праз разарваныя эканамічныя сувязі і праз тое, што вялікая колькасць уладальнікаў тых заводаў — расіяне.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Славянск, лістапад 2018 года.

Павялічыць выяву

На пярэднім плане — бальніца пад Славянскам, знішчаная падчас баявых дзеянняў. За ёй — новыя адбудаваныя карпусы бальніцы.

16. Па-прарасійску настроеных жыхароў, так званых «ватнікаў», у Краматорску больш чым дастаткова. І яны не баяцца выказваць сваё меркаванне.

Распазнаць «ватнікаў» даволі проста. У іх вісяць спадарожнікавыя антэны «Трыкалор» і яны глядзяць расійскія каналы. Спадарожнікавыя антэны ёсць недзе ў 30% кватэр.

17. У параўнанні з 2014 годам істотна палепшала забеспячэнне ўкраінскай арміі. Калі раней нават берцы байцам куплялі валанцёры, то цяпер салдаты маюць самую сучасную амуніцыю і пайкі. Адзінае, што масава працягваюць рабіць валанцёры — яны плятуць маскіровачныя сеткі.

Павялічыць выяву

18. Адна з валанцёрскіх арганізацый, дзе бабулі плятуць маскіровачныя сеткі — «Краматорскія пчолкі».

Валанцёры працуюць там не таму, што ўкраінскай арміі сетак бракуе. Проста для гэтых данбаскіх бабуль такі занятак — выдатная магчымасць прыйсці, паразмаўляць з сяброўкамі і аднагодкамі, гэта такое класнае кам’юніці для праўкраінскіх актывістаў. Замест таго, каб сядзець дома і глядзець тэлевізар, 60—80-гадовыя жанчыны прыходзяць, гутараць і адчуваюць, што могуць камусьці дапамагчы. Таму гэтыя сеткі больш не для вайскоўцаў, а для гэтых бабуль. Але для вайскоўцаў яны таксама патрэбныя. Фабрычныя сеткі горшыя за ручныя, бо яны маюць тыповы малюнак і сістэмы распазнаюць іх хутчэй, чым ручную сетку, якая мае ўнікальныя ўзоры.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

19. У Краматорску вялікая колькасць перасяленцаў з акупаваных тэрыторый.

Арэнда кватэры там зараз каштуе амаль як у Кіеве.

20. Незвычайнае для беларускага вока: у Краматорску ды іншых гарадах Данбаса жыве нейкая неймаверная колькасць птушак і звяроў.

Можна нават у горадзе сустрэць якога-небудзь фазана ці зайца, які не будзе цябе баяцца, калі да яго падысці. Па-першае, Данбас — гэта суцэльныя гарады, лясоў амаль няма. Па-другое, дзікіх жывёл стала больш, бо праз вайну на кантраляванай Украінай тэрыторыі Данбаса забаранілі паляванне. Прырода вяртае свае пазіцыі.

21. Малодшыя і сярэднія ўкраінскія афіцэры, якія прайшлі Данбас, маюць надзвычайна высокую матывацыю і гатоўнасць вярнуць акупаваныя тэрыторыі.

22. Наркотыкі ва Украіне прадаюць масава праз тэлеграм. Проста пішуць на сцяне ў цэнтры горада назву тэлеграм-канала і назву наркотыку. У нейкай ступені гэта паказчык надзейнасці тэлеграма і яго прыватнасці, калі ім карыстаюцца нават наркадылеры і іншыя злачынцы. Праўда, ва Украіне сім-карты прадаюць без пашпартоў, таму высачыць нікога не могуць.

Павялічыць выяву

Рэклама наркотыкаў проста ў цэнтры Львова. Аналагічнае сустракаецца і ў іншых гарадах Украіны.

23. Кіеў за апошнія гады стаў перанаселеным горадам. Фармальна ў Кіеве жыве 2,8 млн чалавек, але рэальныя лічбы вышэйшыя.

Бачна, што людзей там у некалькі разоў больш, чым у Мінску. Нармальны ўлік насельніцтва ў Кіеве не вядзецца, і ніхто дакладна не ведае, колькі там жыхароў. Там шмат раёнаў, на фоне якіх Каменная Горка ў Мінску — звышпрасторны квартал. Ёсць раёны, дзе радамі стаяць 40-павярховыя дамы, шчыльнасць насельніцтва там касмічная, у двары нават не трапляе сонца.

Адна з прычын перанаселенасці — у Кіеве вельмі танныя кватэры. У спальным раёне можна спакойна купіць за 15 тысяч даляраў новую 1-пакаёвую кватэру.

24. Ва Украіне за апошнія гады з’явіўся сапраўдны культ кавы. Яна проста ўсюды, на кожным кроку. Прычым вельмі танная, якасная і смачная. Кубачак смачнай натуральнай кавы можна купіць у кавярні прыкладна за 1,2 рубля. Кавярні есць на кожным кроку ў кожным горадзе, шмат дзе стаяць фургончыкі, дзе разліваюць каву (там яна яшчэ таннейшая). Канкурэнцыя на кававым рынку шалёная, таму і цэны на каву меншыя, чым у Беларусі.

Павялічыць выяву

Для ўкраінцаў піць каву ў кавярні стала звычайным, незалежна ад узроўню даходаў.

25. Прыемна здзіўляе вялікая колькасць культурных, грамадскіх і адукацыйных мерапрыемстваў у любым сярэднім і вялікім украінскім горадзе, якой няма нават у Мінску.

Пакуль у мінскім Палацы мастацтваў прадаюць мёд, кажухі і дываны, а культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы ў абавязковым парадку ўзгадняюцца з «ідэолагамі», ва Украіне, ва ўмовах свабоды, розныя ініцыятывы ды і самыя звычайныя грамадзяне імкнуцца арганізаваць падзеі на самыя шырокія тэмы: ад асобнага збору смецця да ўкраінскага мадэрну ў выяўленчым мастацтве. Большасць такіх падзей — бясплатныя.

Украінскія актывісты і неабыякавыя грамадзяне не баяцца, што кіраўніку пляцоўкі патэлефануе якая-небудзь цётачка з райвыканкама. Няма там і ніякіх «гастрольных пасведчанняў» — якія страшна тармозяць развіццё нашай культуры. І вось што яны маюць у выніку:

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Вось такія неадназначныя назіранні я зрабіў, праехаўшы з Кіева ў Краматорск, а пасля — у Львоў.

Максім Маханькоў

1
Санта / адказаць
03.12.2018 / 13:41
!!!!
0
974 / адказаць
03.12.2018 / 13:52
Вадим, Вадим, никогда ты не служил в советской армии. Именно там столкнулся с ярым национализмом ( на грани шовинизма) со стороны азербайджанцев, туркмен, русских (последних - в меньшей степени). Беларусов в роте было мало (служил в Беларуси - повезло). И все были разобщены. Поэтому не надо ля-ля, милые советские розовые сопли - про "дружбу народов". Еще вспомни телепередачу "Служу Советскому союзу", мы ее называли - "В гостях у сказки".
0
Гога / адказаць
04.12.2018 / 16:20
молодцы. живут
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31