Знайсці
26.11.2018 / 18:41РусŁacБел

Каляндар «Не маўчы па-беларуску!» на 2019 год з’явіўся ў продажы на АЗС «А-100»

Новы каляндар з папулярнай серыі «Не маўчы па-беларуску — 2019» ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» з’явіўся ў рэаліцыі на запраўках кампаніі «А-100». Набыць яго можна на наступных АЗС:

№2 (Мінскі р-н, Баравая, 7), №6 (вул. Харкаўская, 81), №7 пр. Партызанскі, 8а, №15 (вул. Прамысловая, 2Б); №18 (Мінскі р-н, траса на г. Магілёў (М4), 4 км ад МКАД); №19 (вул. Брыкета, 23); №20 (Даўгінаўскі тракт, 190); №22 (Траса М1/Е30 388-ы км), №23 (вул. Казіміраўская, 39); №24 (АД Р1 «Брэст-Мінск», 9-ы км); №25 (а/г Сеніца, вул. Зялёная); №35 (Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82).

Такой цікавасці да календара, як сёлета, не чакалі нават самі стваральнікі! Нам пісалі лісты, цікавіліся ў сацыяльных сетках і на афлайнавых сустрэчах. І не дарма, бо новы каляндар будзе рэкордным па колькасці новых словаў і малюнкаў!

Гэтым разам каляндар складаецца з 40 невялікіх гісторый, збольшага пададзеных у форме «тыдняў». Дзякуючы такому падыходу каляндар атрымаўся максімальна разнастайным і цікавым, а таксама яшчэ зручнейшым для вывучэння беларускай мовы.

У якасці прыкладаў такіх «гісторый» можна прывесці беларускія назвы пальцаў, вайсковыя каманды, прафесіі, гукаперайманні. Традыцыйна вялікае месца ў календары займаюць жывёлы. Дарэчы, большасць «жывёльных» скорагаворак для кожнага з месяцаў прыдумаў сам дызайнер Анатоль Лазар, які займаецца ўкладаннем календара. А мастачка Дар’я Мандзік таленавіта праілюстравала іх, як, зрэшты, і ўсе 365 дзён.

Варта адзначыць, што каляндар займеў добрую падтрымку з боку айчынных камерцыйных колаў. Генеральным партнёрам выдання стала вядомая сетка аўтамабільных заправачных станцый «А-100», якая ўзяла чынны ўдзел у падрыхтоўцы выдання. Кампанія «Будзьма беларусамі!» дзякуе таксама крамам «Symbal.by» і «Мой модны кут», моладзеваму аб’яднанню «Фаланстэр».

Нагадаем, што папулярная серыя календароў «Не маўчы па-беларуску!» — гэта адзін з самых паспяховых і запатрабаваных беларускамоўных праектаў апошняга часу.

Каляндар «Не маўчы па-беларуску!» на 2019 год можна набыць у наступных крамах:

У Мінску:

Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72); «Цэнтральная кнігарня» (пр-т Незалежнасці, 19); крама «Мой модны кут» (пр-т Незалежнасці, 58, ГЦ «Маскоўска-Венскі» пав. 333); «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11); «Веды» (вул. К. Маркса, 36); «Кнігарня пісьменніка» (вул. Казлова, 2); «Кнігі & кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14); Этна-крама «Рагна» (вул. Сухая, 4 / вул. Караля, 22); «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка); «Сундучок Детских Книг» (вул. Платонава, 31Б, офіс 7);»Галіяфы», вул. Няміга 3, павільён 66); «Рыжы кот» (вул. Сурганава, 50, ГЦ «Рыга», пав. 72); «Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75); кнігарня «Логвінаў» (пр-т Незалежнасці, 37а); ІП Алесь Дудар. А таксама ў інтэрнэт-крамах knihi.by і symbal.by.

У рэгіёнах:

Берасце: Крама «Князь Вітаўт»(вул. Савецкая, 55)

Магілёў: Офіс турыстычнай агенцыі «Маліндзі бай» (вул.Яцына, д.5, оф.3)

Бабруйск: »Крыніца ведаў» (вул. М. Горкага, 31)

Віцебск: Крама-клуб «Абажурчик» (пр-т Перамогі, 15. ГЗЦ «Мега», пав 336. 5 паверх)

Пра новыя пункты продажу ў сталіцы і абласных цэнтрах мы паведамім дадаткова.

budzma.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера