Знайсці
08.01.2019 / 09:122РусŁacБел

Вясёлыя калядныя падарожжы ў Налібоцкі край

Мінск — Рубяжэвічы — Івянец — Багданава — Родзевічы — Мінск.

Фонд «Краіна замкаў» запрашае ўсіх ахвотных у падарожжа «Калядным шляхам», поўнае прыемных сюрпрызаў і яркіх уражанняў.

Пачнецца вандроўка ў Рубяжэвічах. Тут, на мяжы Налібоцкай пушчы, стаіць велічны касцёл святога Язэпа. Мы даведаемся неверагодную гісторыю ўзвядзення храма, а таксама паслухаем калядны арганны канцэрт.

Далей дарога ляжыць у Івянец, дзе ў старадаўняй сядзібе сустрэнуць мясцовыя калядоўшчыкі з песнямі і смачным пачастункам.

А літаральна побач чакае старажытны касцёл Міхала Арханёла, які славіцца сваёй святочнай аздобай.

Міма праехаць проста немагчыма. Тым больш што каля касцёла працуе адзіная ў Беларусі францысканская кавярня, дзе можна сагрэцца кубачкам духмянай кавы ад нямецкіх братоў-манахаў.

Па дарозе мы наведаем адну з найбольшых у Беларусі батлеек у вёсцы Багданава.

Батлейка створана мясцовай парафіяй сумесна з фондам «Краіна замкаў».

Каля яселек немаўляці Ісуса сабраліся пастушкі, звяркі, а вешчуны ідуць з далёкага краю міма макетаў замкаў, цэркваў, касцёлаў.

Калядная ілюмінацыя і музыка створаць казачную атмасферу.

Кульмінацыя праграмы - вялікае каляднае свята на шляхецкім хутары Родзевічы. Гасцей чакае яскравая імпрэза, вясёлае застолле, калядаванне, танцы, конкурсы, навагодні феерверк.

 

Выправіцца ў каляднае падарожжа з сябрамі можна будзе 5, 6, 12, 13 студзеня.

Даты могуць змяняцца, спраўджвайце па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930