Знайсці
27.11.2018 / 15:095РусŁacБел

У Нацыянальным гістарычным! Сёння адзіная магчымасць набыць нумары і каляндар «Нашай гісторыі» па выдавецкай цане

Прэзентацыя адбудзецца ў Нацыянальным гістарычным музеі (Маркса, 12). Пачатак а 17.30.

Ад 17.30 да 19.00 вы зможаце набыць свежы нумар «Нашай гісторыі» па цане ад выдаўцоў і прыдбаць толькі што надрукаваны фірмовы каляндар. Вы зможаце задаць пытанні, прапанаваць тэмы для новых артыкулаў. Аўтару найлепшай прапановы — каляндар у падарунак!

На прэзентацыі выступяць галоўны рэдактар Андрэй Дынько і аўтары нумару.

Літаратуразнаўца і пісьменніца Ганна Севярынец, аўтарка артыкула пра тое, як каханка Маякоўскага Зося Шамардзіна стала першай лэдзі БССР, раскажа пра Менск 1920—х: багемны, вясёлы, суровы і жарсны.

Якія хітрыкі дазволілі прыняць Статут ВКЛ 1588 — таямніцу адкрые кандыдат гістарычных навук Уладзімір Падалінскі.

Пра традыцыі беларускага салюту і магнацкія феерверкі ў гонар цешчы распавядзе кандыдат гістарычных навук, спецыяліст па артылерыі Мікола Волкаў.

Пра Рыгора Дольнікава - героя Савецкага Саюза, які пасля першай не закусваў, гарачага хлопца з-пад Магілёва і прататыпа для шолахаўскай «Судьбы человека» - раскажа Аляксей Бацюкоў.

Асаблівую атмасферу на прэзентацыі створыць гурт «Рада» з аўтэнтычнымі гістарычнымі песнямі беларусаў.

* * *

«Наша гісторыя» — першы глянцавы часопіс пра беларускую і сусветную гісторыю. Агульны наклад першых чатырох нумароў перавысіў 30 000 асобнікаў. Часопіс змяшчае папулярныя артыкулы ад найлепшых навукоўцаў, а таксама гістарычныя коміксы, звяртае ўвагу на нечаканыя тэмы і новыя ракурсы знаёмых падзей, унікальныя ілюстрацыі і новыя фарматы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930