Знайсці
25.11.2018 / 12:435РусŁacБел

«Рассельгаснагляд» забракаваў мяса і сыр 11 беларускіх вытворцаў

«Рассельгаснагляд» мае новыя прэтэнзіі да 11 беларускіх вытворцаў мяса, каўбасаў і сыроў. Як паведамляе сайт ведамства, у сувязі з выяўленымі паўторнымі парушэннямі ад 24 лістапада часова абмяжоўваецца ўвоз у Расію прадукцыі чатырох прадпрыемстваў:

  • «Белавежскія далікатэсы» — какцыдыястатыкі ў каўбасных вырабах з мяса птушкі;
  • «Віцебская бройлерная фабрыка» — какцыдыястатыкі ў мясе птушкі;
  • «Птушкафабрыка «Дружба» — какцыдыястатыкі і тэтрацыклін у мясе птушкі;
  • «Слуцкі мясакамбінат» — тэтрацыклін у ялавічыне.

Таксама «Рассельгаснагляд» уводзіць узмоцнены лабараторны кантроль у дачыненні прадукцыі наступных прадпрыемстваў:

  • агракамбінат «Дзяржынскі» — перавышэнне КМАФАнМ у мясе птушкі;
  • камбінат «Белавежскі» — хінолы ў каўбасных вырабах, тэтрацыклін у ялавічыне;
  • «Бярозаўскі сыраробчы камбінат» — хлорамфенікол у сыры;
  • «Дзятлаўскі сыраробчы завод» — перавышэнне масы натаміціну на адзінку плошчы паверхні сыру;
  • «Мясакамбінат Пастаўскі» — кішэчная палачка і перавышэнне КМАФАнМ у ялавічыне, тэтрацыклін у ялавічыне;
  • «Пінскі мясакамбінат» — тэтрацыклін у ялавічыне;
  • «Слонімскі мясакамбінат» — выяўленне у кансервах ялавічыны ДНК, не заяўленай на маркіроўцы.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера