Знайсці
23.11.2018 / 17:1510РусŁacБел

На адкрыццё помніка на магіле Ніла Гілевіча прыйшлі дзясяткі людзей ФОТА

23 лістапада на Кальварыйскіх могілках Мінска ўрачыста адкрылі помнік паэту Нілу Гілевічу

З кветкамі на могілкі прыйшлі дзясяткі чалавек: літаратары, палітыкі, грамадскія дзеячы. Над магілай Гілевіча луналі бел-чырвона-белыя сцягі, паведамляе радыё «Свабода».

Ніл Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 году, памёр 29 сакавіка 2016-га на 85-м годзе жыцця.

Паэт, перакладчык, аўтар дзясяткаў паэтычных зборнікаў, кніг па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы. Сябра Саюза пісьменьнікаў з 1954 года.

У 1985—1995 гадах Ніл Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР. Адзін з ініцыятараў прыняцця Закона аб мовах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера