Знайсці
22.11.2018 / 16:283РусŁacБел

Ледавіковы перыяд па-беларуску: мінчукоў запрашаюць на бясплатны ўрок фігурнага катання

24 лістапада на катку каля Палаца спорту мінчукоў будуць вучыць катацца на каньках. «Святой істочнік» запрашае на трэніроўку 100 беларусаў — 50 пачаткоўцаў і 50 тых, хто гатовы стаць асабістым трэнерам.

Запісацца на першы ўрок або прапанаваць сябе ў ролі трэнера можна на ice-challenge.by, усіх удзельнікаў карыснага чэленджу на лёдзе арганізатары забяспечаць канькамі і запасам чыстай пітной вады для падтрымання балансу.

У 2019 годзе Беларусь упершыню прымае чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні. Ён пройдзе ў Мінску з 21 па 27 студзеня. Арганізатары чакаюць у госці найлепшых фігурыстаў кантынента, у тым ліку сусветных лідараў, 100 тысяч чалавек на трыбунах і больш за 30 мільёнаў тэлегледачоў па ўсім свеце.

Напярэдадні галоўнай спартыўнай падзеі зімы водны партнёр чэмпіянату «Святой істочнік» прапануе выйсці на лёд тым, хто ніколі не стаяў на каньках, і пачаць карысныя змены ўжо ў суботу 24 лістапада ў час вялікай трэніроўкі пачаткоўцаў на катку каля Палаца спорту.

«У Беларусі больш за 40 коўзанак, мы лічымся адной з самых «лядовых» краін у Еўропе, практычна ў кожнага беларуса ёсць магчымасць трэніравацца недалёка ад дома, — распавядае прадстаўнік брэнда «Святой істочнік» і арганізатар айс-чэленджу Дзяніс Крупец. — Гэтай зімой мы хочам нагадаць усім беларусам, як проста пачаць карысныя змены. Часам для гэтага дастаткова зрабіць адзін маленькі крок, напрыклад, паставіць перад сабой мэту выконваць водны баланс кожны дзень або запісацца на першы занятак па фігурным катанні».

Трэніроўка для пачаткоўцаў пачнецца роўна а 16-й гадзіне, і, як адзначаюць арганізатары, яе ўдзельнікі за гадзіну паспрабуюць не толькі навучыцца стаяць на каньках, але і рабіць найпростыя скачкі і кручэнні. Каб стаць удзельнікам айс-чэленджу, трэба распавесці пра тое, чаму вы і фігурнае катанне несумяшчальныя. Зрабіць гэта можна на ice-challenge.by да 23 лістапада ўключна.

Займацца пачаткоўцы будуць з асабістым айс-трэнерам. Ім можа аказацца прафесійны спартсмен або фігурыст-аматар, якім можа стаць кожны беларус, які ўпэўнена стаіць на каньках. Прапанаваць сябе ў якасці трэнера можна на ice-challenge.by. Арганізатары просяць проста пакінуць заяўку і паказаць свае спартыўныя дасягненні: як даўно катаецеся, якія трукі ўмееце выконваць і чаму хочаце дапамагчы камусьці змяніцца.

Усім удзельнікам прапануюць узяць чыстую ваду «Святы істочнік» і канькі — на выбар ад 32 да 46 памеру. На працягу ўсёй трэніроўкі аднавіць водны баланс можна будзе ў спецыяльным пункце вады ад «Святога істочніка», а зрабіць памятнае фота — у кутку «слёз і пацалункаў». Па выніках трэніроўкі 5 самых перспектыўных пар атрымаюць запас «Святого істочніка», каб падтрымліваць свой водны баланс і прывіваць новыя карысныя звычкі.

Партнёрскі матэрыял

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера