Знайсці
22.11.2018 / 13:3869РусŁacБел

Краіну перавядуць з газу на электрычнасць

schutterstock.com

У 2019 годзе ў Беларусі будзе адзіны тарыф на электрычную энергію для насельніцтва.

Віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў заявіў, што ад цяпер будаўнічы комплекс будзе накіраваны на максімальнае выкарыстанне электрычнай энергіі ў жылых дамах.

«Пасля будаўніцтва БелАЭС у нас будзе ў дастатковай колькасці айчыннай электраэнергіі. Мы бачым, што зможам даць для насельніцтва танную электраэнергію ў любых аб'ёмах», — патлумачаў ён.

Мяркуецца, што даступны кошт электраэнергіі стане галоўным стымулам для яе максімальнага выкарыстання.

«Працуем з Міністэрствам энергетыкі па тарыфах на электраэнергію, якія складуць канкурэнцыю тарыфам на ацяпленне. У бліжэйшы час прыйдзем да тарыфаў, якія будуць зніжаны для дамоў з электрычным ацяпленнем. Акрамя таго, будаўніцтва такіх дамоў дасць магчымасць значна знізіць аб'ём сродкаў, неабходных для будаўніцтва інфраструктуры», — дадаў віцэ-прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930