Знайсці
21.11.2018 / 19:53РусŁacБел

Вікторыя Азаранка пачне сезон у Новай Зеландыі

Беларуска Вікторыя Азаранка пачне новы тэнісны сезон на турніры ў Оклендзе (Новая Зеландыя), паведамляе БелТА.

Экс-першая ракетка Беларусі не ўпершыню стартуе на гэтых спаборніцтвах. Годам раней Вікторыя Азаранка таксама пачынала выступ у Оклендзе. Гэты турнір яна будзе разглядаць як этап падрыхтоўкі да Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, пераможцам якога беларуска станавілася двойчы.

Арына Сабаленка, якая займае 11-е месца ў рэйтынгу WTA, плануе пачаць сезон у кітайскім Шэньчжэні.

Сусветная жаночая тэнісная асацыяцыя назвала галоўныя сенсацыі сезона 2018 года. У гэтым спісе на чацвёртым месцы перамога Арыны Сабаленка над Каралін Вазняцкі ў другім крузе турніру ў Манрэалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930