Даслаць навіну
Знайсці
21.11.2018 / 18:55 12

Футбалісты Какорын і Мамаеў пералічылі грошы беларусу, якога яны збілі

Павялічыць выяву

Футбаліст пецярбургскага «Зеніта» Аляксандр Какорын і футбаліст «Краснадара» Павел Мамаеў, абвінавачаныя ў хуліганстве і нанясенні пабояў па справе аб бойцы ў цэнтры Масквы, пералічылі збітаму імі кіроўцу вядучай Першага канала грошы ў кошт кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды. Пра гэта ТАСС паведаміў у сераду крыніца, блізкая да следства.

«У матэрыяльным плане пытанне з кіроўцам урэгуляваны - грошы адпраўленыя пацярпеламу на спецыяльна адкрыты для яго разліковы рахунак, што можа быць прадстаўлена на судзе ў якасці змякчальных абставінаў», - сказаў суразмоўца агенцтва. Ён дадаў, што Какорын і Мамаеў прынеслі ўсім пацярпелым прабачэнні, віну прызналі ў поўным аб'ёме.

Адвакаты абвінавачаных і адвакаты пацярпелых не пацвердзілі і не абверглі інфармацыю аб пералічэнні грошай кіроўцу, спаслаўшыся на падпіску пра неразгалошваньне таямніцы следства.

Нагадаем, 33-гадовага Віталя Салаўчука з Беларусі 8 кастрычніка ў Маскве збілі расійскія футбалісты Какорын і Мамаеў за тое, што ён зрабіў ім заўвагу.

Салаўчук працуе кіроўцам і чакаў вядучую Першага канала Вольгу Ушакову. Каля сёмай раніцы футбалісты і іх сябры выйшлі з маскоўскага стрыптыз-клуба і пачалі біць нагамі машыны на паркоўцы. Салаўчук зрабіў ім заўвагу. У адказ кампанія напала на мужчыну і нанесла яму некалькі ўдараў па галаве. У выніку ён быў дастаўлены ў рэанімацыю са струсам мозгу і чэрапна-мазгавой траўмай.

Маскoўская міліцыя па факце збіцця завяла крымінальную справу.

2
leikobel / адказаць
22.11.2018 / 08:44
metsavend, она приедут и купят ума у вас, ведь у вас его девать некуда, а так бабок срубите, хоть на что-то сгодитесь...Можете подставить личико этим дуракам, как вы пишете, так доход резко возрастет...Ловите момент, коль не дурак! Дерзайте, сутяги
0
шэры / адказаць
22.11.2018 / 21:11
На самой справе прыдзецца I кампенсаваць, I атрымацi тэрмiн за кратамi. Адно другое не замiнае.
1
Хома Брут / адказаць
22.11.2018 / 21:19
а почему русаки наших бьют ?...мы же тоже можем ответить...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31