Знайсці
21.11.2018 / 18:3316РусŁacБел

Да 1 снежня ў Беларусі створаць «базу дармаедаў»: на колькі для іх вырастуць жыроўкі?

Да 1 снежня ў Беларусі створаць базу дадзеных не занятага ў эканоміцы насельніцтва, піша TUT.BY. Беларусам ужо сталі прыходзіць папяровыя лісты з просьбай пацвердзіць сваю занятасць.

Тыя, хто не пацвердзіць занятасць, ад 1 студзеня будуць аплачваць па поўных тарыфах гарачае водазабеспячэнне, а ад 1 кастрычніка наступнага года - газазабеспячэнне і цеплазабеспячэнне.

Гэта значыць праз год - у лістападзе 2019-га - утрыманцы, у якіх ёсць ва ўласнасці жыллё, атрымаюць «поўныя» жыроўкі. Якія сумы яны ўбачаць у плацежках пры цяперашніх 100-працэнтных тарыфах?

Поўная аплата ЖКП фактычна закране не ўсіх беларусаў, якіх залічаць да незанятых у эканоміцы, а толькі тых, якія маюць ва ўласнасці кватэры, на якіх аформленая дамова арэнды.

Так, калі ўласнікам «двушкі» з'яўляецца «дармаед», а разам з ім зарэгістраваныя яшчэ двое недармаедаў, то ён аплачвае па эканамічна абгрунтаваных тарыфах траціну за ацяпленне, падагрэў вады і газазабеспячэнне. Астатнія дзве траціны камуналкі за зарэгістраваных недармаедаў у кватэры будуць аплачвацца па субсідаваных тарыфах.

Да прыкладу, калі сын не заняты ў эканоміцы, але плацельшчыкам ЖКП з'яўляецца маці, яны будуць аплачваць ЖКП па звычайных тарыфах, а не па поўным кошце. Калі ж уласнік жылля апынуўся ў ліку не занятага ў эканоміцы насельніцтва, а разам з ім зарэгістраваныя паўналетнія дзеці, то сваю частку камуналкі «дармаед» будзе аплачваць па поўных тарыфах, астатнія — па льготных.

Як зменяцца сумы ў жыроўках

У менскай «адзінцы» на 37,8 квадрата, у якой зарэгістраваны адзін чалавек, жыроўка за кастрычнік пацягнула на 29,47 рубля.

За гарачае водазабеспячэнне трэба заплаціць 2,28 рубля, а за ацяпленне - 5,98 рубля. Калі б гэтыя паслугі лічылі па поўных тарыфах, то сумы склалі б 10,95 рубля і 28,78 рубля адпаведна.

Газазабеспячэннем, якое «дармаеды» будуць аплачваць па поўных тарыфах з кастрычніка 2019 года, у гэтай кватэры не карыстаюцца. 

То бок, калі ў «адзінцы» на 37,8 квадрата жыве толькі адзін «дармаед», які адначасова з'яўляецца ўласнікам жылля, то жыроўка агулам вырасце на 31,47 рубля.

Пры 100-працэнтнай аплаце агульная сума плацёжкі за ЖКП склала б 60,94 рубля. Пры гэтым у больш халодныя месяцы, чым сёлетні кастрычнік, на ацяпленне будзе сыходзіць больш сродкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930