Знайсці
21.11.2018 / 17:438РусŁacБел

Навукоўцы: Антарктыда растае не з-за чалавека

Актыўную крыніцу геатэрмальнага цяпла глыбока пад ільдамі на ўсходзе Антарктыды выявіла міжнародная каманда навукоўцаў, піша Science Alert.

«Працэс раставання, які мы назіраем цяпер, відаць, ідзе на працягу тысяч ці нават мільёнаў гадоў і не асабліва ўплывае на змяненне лядовага покрыва», — распавёў даследчык Брытанскай антарктычнай службы (BAS) Том Джордан.

Група экспертаў мяркуе, што радыеактыўныя пароды і гарачыя крыніцы спрыяюць дадатковаму прагрэву ледавікоў.

Згодна з новай гіпотэзай, прычынай разбурэння ледзяных шчытоў з'яўляецца не толькі і не столькі дзейнасць чалавека, якая прывяла да глабальнага пацяплення, колькі наяўнасць «разагрэтых парод» пад ільдамі Антарктыды, якія і правакуюць хуткае раставанне ледавікоў. У прыватнасці, крыніца вулканічнага цяпла быў нядаўна знойдзеная пад ледавіком Пайн-Айлэнд ў Антарктыдзе. 

«Мы былі перакананыя, што Антарктыда — гэта масіў старажытных, халодных парод, якія мала ўплываюць на лядовы шчыт. Аказалася, што гэта не так», — адзначыў Цім Джордан.

Тым не менш навукоўцы далёкія ад думкі, што гэтыя крыніцы цяпла «ператвораць Антарктыду ў ваду» за некалькі гадоў, але яны непазбежна, на іх думку, паскораць працэс раставання ледзяных шапак на Паўночным і Паўднёвым палюсах планеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930