Знайсці
21.11.2018 / 15:0314РусŁacБел

Пад Мінскам парачка скрала чатыры флаконы парфумы. Іх затрымлівалі з дапамогай спецназу

Здарэнне адбылося 14 лістапада ў Мачулішчах, 30-гадовы мужчына і 22-гадовая дзяўчына скралі ў адной з крамаў чатыры флаконы дарагой туалетнай вады.

Знікненне тавару трапіла на камеры відэаназірання. Інфармацыя хутка разышлася праз інтэрнэт і тэлебачанне. У міліцыю патэлефанаваў адзін з мінчукоў, які паведаміў пра падазраваных.

У выніку мужчыну і дзяўчыну адшукалі і затрымалі ў сталічнай кватэры. Металічныя дзверы на ўваходзе не сталі непераадольнай перашкодай для байцоў спецыяльнага атраду хуткага рэагавання. Што праўда, скрадзенае яны ўжо паспелі прадаць. Зламыснікі змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання, паведамляе мінская абласная міліцыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера