Знайсці
21.11.2018 / 14:3538РусŁacБел

Польшча стварае дывізію за $7 мільярдаў. Яе штаб будзе непадалёк ад Беларусі

Дывізія будзе створана да 2026 года.

pixabay.com

Новая адзінка ў польскім войску пад назвай «18» будзе кантраляваць «гістарычныя кірункі нападу на Польшчу з усходу», паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на Gazeta Wyborcza.

Да 2026 года ў польскім войску будзе створаная новая дывізія. Яна стане «адказам на агрэсіўную палітыку Расеі», заявіў польскі віцэ-міністар абароны. Цана дывізіі на працягу 10 гадоў складзе 7 млрд даляраў.

Да гэтай пары ў Польшчы дзейнічаюць тры дывізіі: у Жагані (паўднёва-заходняя частка краіны), Шчэціне (паўночны захад) і Эльблёнгу (паўночны ўсход). Новая дывізія разьмясьціцца ў горадзе Седльцэ, на ўсходзе Польшчы, за 70 км ад беларускай мяжы. Яна будзе называцца «18», у гонар аднаўленьня польскай незалежнасьці ў 1918 годзе.

Як распавёў віцэ-міністар абароны Войцех Скуркевіч, у мірны час у дывізіі будзе 7780 жаўнераў, зь якіх 750 павінны быць афіцэрамі. Напрыканцы фармаваньня яна павінна складацца з трох брыгадаў. Дзьве зь іх ужо існуюць сёньня. Трэцяй стане брыгада ў Любліне. Яе задачай мае быць кантроль тэрыторыі ад Берасьця да гораду Пшэмысьль, або, як сказаў польскі віцэ-міністар, «гістарычныя напрамкі нападу на Польшчу з усходу».

Паводле польскага генэрала Томаша Пятроўскага, на гэтай тэрыторыі павінны стацыянаваць буйныя вайсковыя адзінкі, паколькі дапамога NATO будзе канцэнтравацца ў паўночна-заходняй Польшчы.

Польская апазыцыя назвала гэтае рашэньне «прапагандысцкім» і прынятым з парушэньнем закону.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера