Знайсці
21.11.2018 / 13:0758РусŁacБел

Украінцы, якія не хочуць плаціць мыта за прыгнаныя з Еўропы аўтамабілі, заблакавалі беларускую мяжу пад Гомелем ФОТЫ

Пратэстныя акцыі ўкраінскіх «еўрабляхароў» дакаціліся да беларускай мяжы. На пераходзе ў Новых Ярылавічах пад Гомелем рух фур заблакаваны.

У чым прычына пратэстаў?

Грамадзяне Украіны, якія набываюць у Еўрасаюзе патрыманыя легкавікі, не хочуць сплачваць мыта за ўвоз аўтамабіля. Таму яны афармляюць машыну на фіктыўнага замежніка (часцяком беларуса), атрымліваюць ад яго даверанасць і спакойна катаюцца па Украіне.

Пасярэдніцкія паслугі за набыццё аўтамабіля па дадзенай схеме складаюць у сярэднім 1 000 даляраў, гэта танней, чым сплачваць мыта ў бюджэт. У выніку па Украіне катаецца каля 300 тысяч аўтамабіляў з замежнай рэгістрацыяй.

У Беларусі, напрыклад, такая схема немагчымая, украінскія ўлады вырашылі забараніць яе таксама. Перакупшчыкі аўтамабіляў супраць, бо гэта ўдарыць па іх шэрым «бізнэсе».

З abw.by звязаўся беларускі дальнабойшчык Аляксей, які даслаў фота і паведаміў пра свае праблемы:

«Затрымаўся ў пункце пропуску «Новыя Ярылавічы», на ўкраінскім тэрмінале на ўезд ва Украіну. Стаю ўжо двое сутак. Аформіў дакументы яшчэ ўчора і не магу заехаць. Грузавікі не пускаюць, астатнія пакуль едуць, велікагрузаў сабралася каля двухсот, з украінскага боку чарга з фур расцягнулася кіламетры на два да вёскі Новыя Ярылавічы, на нейтральнай тэрыторыі — ад шлагбаума да шлагбаума. А «еўрабляхары» выбраліся, відаць, проста на пікнік, стаяць за 50 метраў ад свайго, украінскага шлагбаума. Іх аўтамабіляў 50».

Як бачна на фота, на месцы ўжо з'яўляюцца палаткі, шыны, сцягі.

Аляксей таксама заўважыў, што «на беларускім баку ДАІ і транспартнікі не пускаюць велікагрузы да шлагбаума, каб не стаялі пад камерамі».

У Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі паведамілі:

«У пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» Чарнігаўскай мытні грамадзянамі Украіны заблакаваная дарога, у сувязі з чым замарудзілася мытнае афармленне транспартных сродкаў і ў беларускім пункце пропуску «Новая Гута».

Паводле інфармацыі Чарнігаўскай мытні, з 00.00 21 лістапада рух грузавых аўтамабіляў прыпынены. Рэкамендуем улічваць дадзеную інфармацыю пры перасячэнні беларуска-ўкраінскай мяжы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930