Даслаць навіну
Знайсці
21.11.2018 / 10:50 55

Шмалец, здор: як у вас яго гатавалі і як называлі?

Павялічыць выяву

У беларуска-рускіх слоўніках беларускае слова «шмалец» тлумачыцца як «гусиный жир». А як тады па-беларуску называецца топлены свіны тлушч? Той самы прадукт, які па-польску называецца smalec, а па-англійску lard.

Дарэчы, у беларускай Вікіпедыі няма адпаведніка артыкулам smalec і lard? Няўжо ў Беларусі не шмаравалі хлеб свіным смальцам-шмальцам, а калі шмаравалі, дык толькі гусіным? Ай-вэй!

У мяне асабіста трохі іншая версія. Смалец ці шмалец — сутнасна адно і тое ж, і хутчэй за ўсё, ў Беларусі бытавалі абедзве формы, і з с- і з ш-, але ш- было найбольш уласцівым для габрэяў, а вось яны то якраз свінога і не ўжывалі, а толькі гусіны, а складальнікі савецкіх слоўнікаў толькі на гусіным тлушчу і зафіксаваліся.

Здор — гэта здаецца, не зусім тое самае. Здор, вядома мог быць і адтоплены, але ён рабіўся здорам незалежна ад гэтага — проста ў выніку саскубання. А адтапліваць можна любы тлушч, не толькі здор.

Польскае «смалец» — датычыць менавіта топленага тлушчу ўвогуле. І нешта мне не верыцца, што ў Беларусі было інакш. 

(Пра здор, дарэчы, артыкула ў Вікі таксама няма.)

Скажыце, як у вас у сям'і называлі свіны топлены тлушч для бутэрбродаў ці для смажання? Смалец? Ці было нейкае іншае слова? І як, з чым яго гатавалі?

Аляксандр Белы

0
Таўкач / адказаць
23.11.2018 / 21:01
Алесь Белы ,
калі ператоплівалі свіны тлушч, заставаліся выскваркі
Прыпраўлены (соль,часнык, цыбуля, каляндра etc) здор з выскваркамі і мазалі на хлеб
Падобна як у Польшчы. А ўсё адно называлі хлеб са здорам.
Здор не тое каб ад беднасці...
проста ў розных месцах адны і тыя ж рэчы могуць называцца па-рознаму :)
А ў той самай Польшчы нават у самых заможных гаспадарках ніхто не будзе выкідаць здор
Паверце :)

0
Yurko Burko / адказаць
24.11.2018 / 19:16
В Україні смалець - це топлене сало, бабуся лила його на сковорідку замість олії.

А здір - внутрішній свинячий жир, ним мастили скоринку хліба й натирали часником з сіллю. Смакота - ням-ням :)
0
Мiця Выкручанскi / адказаць
30.11.2018 / 09:47
павал,дзед быу вялiкi майстар !...усё рабiу сам ды добра гуляу у шахматы ? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31