Знайсці
21.11.2018 / 00:359РусŁacБел

Стала вядома, з кім Беларусь пазмагаецца за ўнікальнае права трапіць на Еўра-2020

Папярэдне запланавана, што ў сакавіку 2020 года зборная Беларусі па футболе правядзе паўфінальны матч дывізіёна D Лігі нацый супраць зборнай Грузіі. Наша каманда згуляе ў гасцях.

фота Pressball.by

У іншым паўфінальным матчы пазмагаюцца Македонія і Косава.

Праз некалькі дзён пераможцы гэтых дзвюх сустрэч згуляюць паміж сабой фінал дывізіёна D — менавіта гэтая каманда трапіць на Еўра-2020. Дзе будзе праводзіцца матч, вырашыць лёсаванне.

Склад гэтых пар (Грузія — Беларусь і Македонія — Косава) сфарміраваўся па выніках груповага раўнда дывізіёна D Лігі нацый. Кожная з пералічаных зборных абагнала трох супернікаў. Каўказцы перамаглі ў сваёй групе найбольш пераканаўча, беларусы — найменш упэўнена.

Матчы з Грузіяй, а пасля, спадзяемся, з Македоніяй ці Косава — унікальная магчымасць для беларускіх футбалістаў трапіць на чэмпіянат Еўропы упершыню ў гісторыі. Зрэшты, ніводзін з нашых супернікаў таксама не ўдзельнічаў у топ-турнірах.

Апроч таго, у сакавіку — лістападзе 2019 года пройдзе звычайная кваліфікацыя на Еўра-2020. Лёсаванне адбудзецца 2 снежня. У адборачным турніры беларусам будуць супрацьстаяць нашмат мацнейшыя зборныя за тыя, з якімі давялося гуляць у Лізе нацый.

Тэарэтычна магчыма, што Беларусь, Грузія, Македонія ці Косава гарантуюць сабе месца на чэмпіянаце Еўропы па выніках гэтай кваліфікацыі.

Тады іх месцы ў запланаваных паўфіналах Лігі нацый зоймуць іншыя зборныя (замест Беларусі — Люксембург, замест Грузіі — Казахстан, замест Македоніі — Арменія, замест Косава — Азербайджан). У такім разе паўфінальныя пары могуць быць змененыя.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930