Знайсці
20.11.2018 / 23:3215РусŁacБел

СМІ: «Кухар Пуціна» бярэ пад кантроль Афрыку

Расійскі бізнэсмэн Яўген Прыгожын, якога звязваюць з прыватнай ваеннай кампаніяй «Вагнер», дапамагае Крамлю «распаўсюджваць расійскі ўплыў» на Афрыканскі кантынент. Пра гэта ў аўторак, 20 лістапада, паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на дзве крыніцы.

Вайскоўцы-кантрактнікі і паліттэхнолагі ў складзе структур Прыгожына прадастаўляюць паслугі па ахове, узбраенні і правядзенні палітычных кампаній у краінах Афрыкі «ў абмен на права здабычы карысных выкапняў і іншыя магчымасці», сцвярджае агенцтва.

Паводле яго звестак, дзейнасць Прыгожына ахоплівае парадку дзесяці краін.

 

Ад ДРК да Мадагаскара

Гаворка ідзе пра дзяржавы, з якімі раней ужо было наладжана супрацоўніцтва расійскіх вайскоўцаў: Дэмакратычную Рэспубліку Конга (ДРК), Судан, Лівію, Мадагаскар, Анголу, Гвінею, Гвінею-Бісау, Мазамбік, Зімбабвэ і ЦАР.

Гэтая дзейнасць яшчэ больш актывізавалася на фоне падрыхтоўкі Крамля да міжпарламенцкай канферэнцыі «Расія - Афрыка», запланаванай на 2019 г..

Агенцтва нагадала, што Яўген Прыгожын прысутнічаў на сустрэчы міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу з камандуючым лівійскім нацыянальным войскам Халіфам Хафтарам, якая адбылася 7 лістапада ў Маскве. Паводле звестак двух суразмоўцаў Bloomberg, структуры расейскага бізнэсмэна аказваюць ваенныя паслугі арміі Хафтара ў абмен на нафтавыя здзелкі.

Паліттэхнолагі Крамля

Акрамя таго, паліттэхнолагі Прыгожына на этапе выбарчай кампаніі кансультавалі Эмерсана Мнангагву, які змяніў на пасадзе прэзідэнта Зімбабвэ Роберта Мугабэ.

Адначасова расійскі бізнэсмэн пашырае свой уплыў і ў багатай карыснымі выкапнямі ДРК, дзе ў снежні гэтага года запланаваныя ўсеагульныя выбары, а Жазэф Кабіла, які ад 2001 года займаў пасаду прэзідэнта, адмовіўся балатавацца на трэці тэрмін.

Нарэшце, расійскія палітычныя кансультанты дзейнічаюць і на Мадагаскары, дзе рыхтуецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў, пасля таго як ніводзін з кандыдатаў - а гэта два экс-прэзідэнты краіны - не набраў больш за 50 працэнтаў галасоў у першым туры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930