Знайсці
23.11.2018 / 11:377РусŁacБел

Хочаце вывучаць нямецкую? Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае на Дзень адкрытых дзвярэй

Цікавіцеся культурай Германіі і нямецкай мовай? Хочаце вывучаць нямецкую, але пакуль не ведаеце, дзе? Шмат чулі пра курсы ў Інстытуце імя Гётэ, але ўсё яшчэ маеце сумневы?

Ужо ў найбліжэйшую суботу, 24 лістапада, Інстытут імя Гётэ ў Мінску адкрывае свае дзверы для новых сяброў!

У гэты дзень вы зможаце:

  • даведацца пра курсы, атрымаць кансультацыю супрацоўнікаў і падабраць навучальную праграму, якая падыдзе менавіта вам;

  • схадзіць на першыя заняткі, ацаніць метады навучання і вывучыць першыя словы на нямецкай;

  • убачыць бібліятэку Інстытута імя Гётэ, стаць яе чытачом, а таксама карыстальнікам электроннай бібліятэкі Onleihe.

Праграма Дня адкрытых дзвярэй:

11:00 Кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для падлеткаў (13-15 гадоў),якія раней не вывучалі нямецкую мову.

12:00 Кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для падлеткаў (13-15 гадоў),якія жадаюць працягнуць вывучэнне нямецкай мовы.

13:00 Кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для дзяцей (10-12 гадоў),якія раней не вывучалі нямецкую мову.

14:00 Кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для тых, каму больш за 16 гадоў і хто раней не вывучаў нямецкую мову.

15:00 Кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для тых, каму больш за 16 гадоў і хто ўжо вывучаў нямецкую мову.

Завітвайце! Уваход вольны!

Шукайце больш інфармацыі на сайце Інстытута імя Гётэ ў Мінску.

Інстытут імя Гётэ месціцца па адрасе: вуліца Веры Харужай, 25/3, 4 паверх

Сайт: goethe.de/minsk

Кантакты: +375 17 2377119, +375 17 2374812

Пошта: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930