Знайсці
20.11.2018 / 19:282РусŁacБел

Рыхтуецца падвышэнне мінімалкі

У Беларусі хочуць падняць у 2019 годзе мінімальную заработную плату да 330 рублёў - 95% мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з 4 чалавек, паведамляе tut.by са спасылай на Федэрацыю прафсаюзаў. Цяпер мінімальная заработная плата складае 305 рублёў.

Раней прэм'ер-міністр Сяргей Румас, прадстаўляючы праграму дзейнасці ўрада на 2018-2020 гады на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, заявіў, што ў Беларусі хочуць павысіць мінімальную зарплату да мінімальнага спажывецкага бюджэту.

Раней ва ўрадзе заяўлялі, што займаюцца падрыхтоўкай прапановы па больш хуткім павышэнні мінімальнай зарплаты, яе хочуць павышаць раз у квартал. Цяпер мінімалка павялічваецца адзін раз у год - у студзені.

Нагадаем, улады планавалі да канца 2018 года ўсталяваць памер мінімальнай зарплаты, якая зараз складае 305 рублёў, не ніжэйшы за ўзровень сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту для сям'і з чатырох чалавек і не менш за траціну ад сярэдняй зарплаты па рэспубліцы. Гэта прадугледжана генпагадненнем паміж урадам, рэспубліканскім аб'яднаннем наймальнікаў і прафсаюзамі на 2016-2018 гады.

Беларусь прыкметна саступае практычна ўсім краінам-суседзям па памеры мінімалкі (ніжэй гэты паказчык толькі ва Украіне).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930