Знайсці
20.11.2018 / 21:2344РусŁacБел

Беларусь спадзяецца наладзіць з іншымі краінамі абмен органамі для трансплантацыі 

«Магчыма, мы прымем рашэнне аб супрацоўніцтве і абмене органамі з заходнімі і ўсходнімі краінамі», — расказаў дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо.

Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе менавіта пра абмен органамі.

«Мы не будзем пастаўляць органы, не атрымліваючы нічога ўзамен. Толькі тады, калі і нам будуць дапамагаць», — кажа Румо.

Ён адзначыў, што ў Еўропе існуюць цэлыя структуры, якія займаюцца органамі для перасадкі, таму забяспечыць транспарціроўку органа з Чэхіі ў Беларусь ці з Беларусі ў Польшчу — цалкам нармальная гісторыя.

Алег Румо, фота minsknews.by

«Мы жывем у такіх рэаліях, што можам выкарыстоўваць сучасныя растворы і абсталяванне, якія дазваляюць падоўжыць тэрмін кансервацыі органаў. Мы здольныя, умоўна кажучы, узяць печань, напрыклад, у ЗША і трансплантаваць яе ў Беларусі. Тэарэтычна гэта магчыма. Практычна, напэўна, у гэтым няма вялікага сэнсу: супрацоўнічаць трэба не з тымі, хто знаходзіцца за дзесяткі тысяч кіламетраў, а з бліжэйшымі суседзямі», — мяркуе Румо.

Па яго словах, краіны Еўрасаюза зацікаўленыя ў Беларусі і маюць вельмі добры ўзровень развіцця транспланталогіі, супастаўны з нашым. А вось Расія і Казахстан адстаюць.

Апытанка

паводле «Мінск-Навіны»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930