Знайсці
20.11.2018 / 11:285РусŁacБел

У Гродне наведніца бара не здолела напісаць нічога ў кнігу скаргаў, таму проста вырвала некалькі старонак

Наведвальніца бара ў Гродне стала фігуранткай крымінальнай справы за пашкоджанне кнігі скаргаў, паведамляе гродзенская міліцыя. 30-гадовая жыхарка абласнога цэнтра заседзелася ў бары па вуліцы Кірава.

Каля 6 гадзін раніцы настрой у наведвальніцы стаў змяняцца. У нейкі момант ёй не спадабалася абслугоўванне, і яна запатрабавала кнігу скаргаў і прапаноў. Аднак ўпісаць туды нешта зразумелае дзяўчына не змагла, замест гэтага яна вырвала з кнігі некалькі старонак. Адміністрацыя выклікала на месца супрацоўнікаў міліцыі.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж, знішчэнне або пашкоджанне дакументаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера