Знайсці
20.11.2018 / 11:0770РусŁacБел

Марзалюк: Неабходна стварыць Інстытут нацыянальнай памяці, каб адсочваць гістарычную палітыку суседзяў і апанентаў

Дэпутат, доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк апублікаваў на Sb.by праграмны тэкст пра сваё бачанне патрыятызму. 

Ігар Марзалюк. Фота Сяргея Гудзіліна.

Ён звяртае ўвагу на галоўную праблему, якая стаіць перад беларускім грамадствам. На думку Марзалюка, гэта фрагментарны і разрознены падыход да гісторыі Беларусі і дзяржаўнасці.

Ён мяркуе, што ў самыя кароткія тэрміны мусіць быць распрацаваная навуковая канцэпцыя нацыянальнай гісторыі. Якой мусіць быць яе сутнасць

«Зразумець і прыняць і гераічнае, і трагічнае, што адбылося ў нашай краіне, навучыцца слухаць і чуць адзін аднаго, не забываць галоўнае - радыкальная палітызацыя гістарычнага мінулага багатая сур'ёзнымі сацыяльнымі катаклізмамі», — піша Марзалюк.

Ён прапануе правесці Кангрэс беларускіх гісторыкаў, якому будзе папярэднічаць работа па выпрацоўцы агульных пазіцый.

Апроч таго, як мяркуе Марзалюк, неабходна стварыць Інстытут нацыянальнай памяці як каардынацыйны і экспертны цэнтр, які дазваляе выразна і дакладна вызначаць нашы прыярытэты і аб'ектыўны вобраз нашага мінулага, пастаянна адсочваць гістарычную палітыку нашых суседзяў і апанентаў, аператыўна рэагаваць на спробы фальсіфікацыі і скажэнні гісторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930