Знайсці
20.11.2018 / 10:5713РусŁacБел

Пяць ваўкоў перабеглі з Літвы ў Беларусь

pixabay.com

Група ваўкоў-перабежчыкаў з Літвы перасекла мяжу і знікла ў беларускіх лясах. Літоўскія памежнікі зафіксавалі факт «незаконнага» перасячэння дзяржаўнай мяжы ў Свянцянскім раёне. Прычым момант міграцыі трапіў на відэа.

У кадры відаць пяць дзікіх звяроў. Яны асцярожна пераходзяць невялікі роў па адным. Потым паўтарыць праробленае спрабуе шосты воўк, аднак ён чамусьці перадумаў ісці за групай, якая хутка знікла ў лесе. У службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы адзначылі: факты перасячэння жывёламі мяжы ў Свянцянскім раёне - не рэдкасць. Нядаўна там былі заўважаныя восем авечак.

— Для дзікіх звяроў паняцця дзяржаўнай мяжы не існуе, —тлумачыць вядучы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі Рыгор Янута, - таму яны часцяком перамяшчаюцца з адной тэрыторыі на іншую. А ваўкі могуць рухацца і па 30 кіламетраў у дзень. Што магло прымусіць ваўкоў міграваць? Таму можа быць некалькі прычын. Магчыма, іх адтуль сагнала іншая, больш моцная зграя звяроў. Яшчэ адзін варыянт — жывёлы сышлі ў пошуках ежы. Таксама важна ўлічваць час: да сярэдзіны лістапада мацнеюць маладыя ваўкі. Яны перамяшчаюцца на новую тэрыторыю і ствараюць там сваю групу.

Па словах вядучага навуковага супрацоўніка, факты перасячэння ваўкамі дзяржмежаў фіксуюцца паўсюдна. Часцей за ўсё - у Астравецкім і Пастаўскім раёнах, на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка і на паўночным усходзе краіны. Працэсы міграцыі адбываюцца ў абодвух напрамках, таму не наносяць ніякага шкоды папуляцыі ваўкоў ў Беларусі. Нагадаем, усяго ў нас іх каля паўтары тысячы асобін.

sb.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера