Знайсці
19.11.2018 / 19:376РусŁacБел

У Мінску стартавала рэкорднае дзіцячае «Еўрабачанне» — беларус Даніэль Ястрэмбскі заспявае пад №8

Урачыстая цырымонія адкрыцця міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне 2018.» прайшла ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» ў Мінску, перадае БелТА.

Цырымонія стартавала з чырвонай дывановай дарожкі, па якой прайшлі ўсе 20 дэлегацый краін-удзельніц. Гэта першая сустрэча ўсіх канкурсантаў, якія змаглі прэзентаваць сябе і сваю каманду.

У адкрыцці ўзялі ўдзел больш як 300 чалавек.

Згодна з правіламі Еўрапейскага вяшчальнага саюза, падчас афіцыйнай цырымоніі адкрыцця конкурсу праходзіць лёсаванне. Разыгрываюць першую і апошнюю пазіцыі. Адкрые шоу ўдзельнік з Украіны. Апошняя кампазіцыя прагучыць у выкананні прадстаўніцы Польшчы.

Свой нумар на адкрыцці даведваецца і прадстаўнік краіны — гаспадыні конкурсу. Беларус Даніэль Ястрэмскі на дзіцячым «Еўрабачанні» выступіць пад нумарам 8.

Дзіцячае «Еўрабачанне 2018.» у Мінску паставіла рэкорд па колькасці ўдзельнікаў. Два дзесяткі выканаўцаў у гэтым фармаце не спаборнічалі яшчэ ні разу.

Фінал міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне 2018» пройдзе ў Беларусі 25 лістапада.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930