Знайсці
21.11.2018 / 08:4111РусŁacБел

Навукоўцы высветлілі, чаму ў вомбатаў кубічныя фекаліі

Верагодна, выраз «накласці цаглін ад страху» з'явіўся пасля таго, як нехта ўбачыў фекаліі вомбатаў. Гэта дзіўна, але яны сапраўды маюць форму куба.

Фото Wikipedia Commons.

Раней форму калавых спаражненняў гэтых жывёл звязвалі з асаблівай будовай анусу. Аднак, гэта не зусім праўда, бо анус ў іх, як і ў многіх іншых сумчатых — кругавы.

Таямніцу аўстралійскіх сумчатых мішак раскрылі навукоўцы з Тэхналагічнага інстытута Джорджыі, піша выданне The Independent.

Ён не памёр, ён проста спіць! Фота Depositphotos / thoron77.

Кіраўнік і ініцыятар правядзення даследавання Патрыцыя Янг заявіла, такая дзіўная форма фекаліяў гэтых жывёл звязана з будовай іх кішэчніка.

«Першае, што мяне падштурхнула да даследавання, − гэта тое, што я ніколі не бачыла нічога дзіўнага ў біялогіі. А гэта была сапраўдная загадка. Спачатку, я нават не верыла, што гэта праўда. Калі ўпершыню ўбачыла іх фекаліі − ускрыкнула», − успамінае яна.

Даследчыкі вывучалі вомбатаў, якія загінулі пасля сутыкнення з аўто.

У канцы кішэчніка выявілі, што кал пераходзіць з вадкага стану ў цвёрды і спрасоўваецца ў невялікія асобныя кубікі.

Вось так выглядаюць фекаліі вомбатаў. Фото Wikipedia Commons.

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што менавіта эластычныя ўласцівасці сценак кішэчніка вомбатаў дазваляюць ствараць кубікі з фекаліяў.

Патрыцыя Янг адзначыла, што вынікі іх даследавання могуць апынуцца карыснымі для вытворчасці.

«Да гэтага часу ў нас было толькі два спосабы вырабу кубікаў: мы іх фарміруем або выразаем. Цяпер мы маем гэты трэці метад − аказваецца, кубы можна фармаваць дзякуючы мяккім тканінам», − кажа даследчыца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера