Знайсці
19.11.2018 / 18:239РусŁacБел

Януковіч гуляў у тэніс і ўпаў — цяпер не можа з'явіцца на суд

Абарона Віктара Януковіча заяўляе, што экс-прэзідэнт Украіны хоча ўзяць удзел у пасяджэнні Абалонскага раённага суда Кіева і выступіць з апошнім словам праз відэасувязь з Расіі, аднак не можа гэтага зрабіць з-за траўмы хрыбта і сустава, піша bbc.com.

«У яго цяжкая траўма. Ён не мае магчымасці самастойна перасоўвацца, самастойна ўстаць з ложка. Канчатковы дыягназ лекары абвесцяць сёння-заўтра», - заявіў яго адвакат.

Суддзя сказаў, што Віктару Януковічу дазволяць выступаць седзячы або лежачы ў бальнічным ложку, але абаронцы на гэта не пагадзіліся.

Суд задаволіў хадайніцтва адвакатаў і перанёс пасяджэнне на тры тыдні, на 5 снежня.

Менавіта такім, сцвярджалі абаронцы, можа быць тэрмін лячэння Віктара Януковіча.

Пасля апошняга словы Віктара Януковіча, што было запланавана на 19 лістапада, суд павінен сысці ў дарадчы пакой рыхтаваць прысуд.

Экс-прэзідэнт Украіны абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе. Абвінавачанне просіць прысудзіць яго да 15 гадоў зняволення.

Раней Віктар Януковіч неаднаразова заяўляў праз сваіх абаронцаў, што адмаўляецца ад удзелу ў судовым працэсе, паколькі лічыць яго палітычна матываваным.

У той жа час, дзяржаўныя абвінаваўцы заявілі, што, азнаёміўшыся з медыцынскай даведкай, прадстаўленай абаронай, не лічаць, што атрыманыя траўмы могуць быць падставай для няўдзелу ў пасяджэнні суда.

На думку пракурораў, сапраўднай прычынай з'яўляюцца спробы пазбегнуць допыту і зацягнуць судовы працэс.

Расійскія СМІ ў нядзелю, 18 лістапада, паведамілі, што Віктар Януковіч атрымаў траўму падчас гульні ў тэніс у мінулую пятніцу. Паводле паведамленняў, яго даставілі ў бальніцу з падмаскоўнага тэніснага клуба, дзе ён нібыта ўпаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930