Знайсці
19.11.2018 / 17:403РусŁacБел

У Беларусі перапісалі правілы гандлю. Што змянілася для пакупнікоў?

У Беларусі змянілі правілы продажу асобных тавараў і працы грамадскага харчавання. Так, крамы павінны будуць пазначаць цэны ў літрах і кілаграмах. Яшчэ адна змена тычыцца продажу непаўналетнім вырабаў, канструктыўна падобных да пнеўматычнай і кідальнай зброі… TUT.BY паглядзеў, якія змены падрыхтавалі для пакупнікоў.

Кошт тавару будуць прапісваць за кілаграм і літр

Пастанова Саўміна 14 лістапада № 824 прадугледжвае карэкціроўку правілаў продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання. Дакумент уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Некаторыя са змен ужо працуюць на практыцы, але пакуль не прапісаны ў дакументах. Адзін з такіх прыкладаў - указанне на цэнніках кошту тавару за кілаграм і літр, што ўжо цяпер робяць многія крамы.

Выключэнне - тавары ў пэўным наборы, алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і піва, яйкі, а таксама харчовыя прадукты, маса або аб'ём якіх складае менш за 50 грамаў або 50 мілілітраў.

Крамы будуць прадаваць прадукты па цане, пазначанай на цэнніку

Змену ўвялі, каб «зняць канфлікты пакупнікоў з прадаўцамі ў выпадках, калі падчас разліку пакупніка ставяць у вядомасць, што цана на тавар павялічылася, але «не паспелі перапісаць цэннікі».

Прадукцыю грамадскага харчавання таксама абавязаны адпускаць па цане, пазначанай у меню.

Выключэнне - выпадкі продажу тавараў, прадукцыі грамадскага харчавання па ніжэйшай цане.

 

Што зменіцца для пасажыраў у цягніках

У цягніках — міжнародных, міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа — дазволяць разносны гандаль харчовымі прадуктамі. Галоўнае патрабаванне - захаванне вызначаных заканадаўствам умоў іх захоўвання і продажу.

Бясплатная ўпакоўка павінна быць якаснай

У кожнай краме, згодна з правіламі гандлю, павінна быць бясплатная ўпакоўка. Цяпер дадаецца новае патрабаванне - каб бясплатная ўпакоўка «забяспечвала захаванне якасці і спажывецкіх уласцівасцяў тавараў».

Што зменіцца для рэстаранаў і кавярняў?

Ўстановы грамадскага харчавання павінны будуць даць магчымасць азнаёміцца ​​са сваімі паслугамі, коштамі не толькі ў зале, але і па-за ёй.

Што зменіцца ў будаўнічых крамах

Крамы пры згодзе пакупніка змогуць не правяраць камплектнасць і дакументацыю будаўнічых матэрыялаў, «калі для ажыццяўлення такой праверкі неабходна раскрыццё ўпакоўкі вытворцы».

Пры гэтым прапануецца дазволіць прадаўцу на сваё меркаванне адпускаць ці не расфасаваныя і спакаваныя вытворцам у спажывецкую тару тавары паштучна, на вагу. 

З нормаў аб продажы будаўнічых матэрыялаў выключылі пытанні рэгулявання продажу шкла ліставога, якія прадавец можа вызначыць самастойна.

Пнеўматычныя пісталеты і рэвальверы - толькі з 18 гадоў

Для крамаў таксама вызначылі забарону продажу непаўналетнім канструктыўна падобных да пнеўматычнай і кідальнай зброі вырабаў (пнеўматычныя пісталеты, рэвальверы і вінтоўкі, лукі і арбалеты, за выключэннем цацак). На змене настойвала МУС і асобныя аблвыканкамы.

Узроставыя абмежаванні на набыццё цывільнай зброі дзейнічаюць і цяпер, гэта прадугледжана артыкулам Закона «Аб зброі». Згодна з ім, забаронена прадаваць зброю непаўналетнім (самаабароны, спартовую, паляўнічую і сігнальную).

Але нормы закона не распаўсюджваюцца на канструктыўна падобныя да зброі вырабы.

 

Старыя кнігі змогуць выстаўляць побач з новымі

Ўвялі змены таксама для букіністычных крамаў. Цяпер яны змогуць выстаўляць побач новыя і старыя кнігі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера