Знайсці
19.11.2018 / 16:4440РусŁacБел

Як будуць выглядаць новыя плацкарты расійскай чыгункі з зонамі персанальнага камфорту ВЫЯВЫ

Модульныя прасторы і пасажырскія месцы з фіранкамі, якія можна зачыніць у любы момант, сучасны інтэр'ер і вендынгавыя аўтаматы - такі канцэпт новых плацкартных вагонаў нядаўна анансаваў гендырэктар Расійскай чыгункі Алег Белазёраў.

Раней ён распавёў, што на базе агульных і плацкартных вагонаў абмяркоўваецца стварэнне новых, з зонамі персанальнага камфорту.

У распараджэнні РІА Навіны апынуліся 3D-мадэлі канцэпту.

Інтэр'ер выкананы ў светлых танах, самі паліцы - у шэрых, з чырвонымі падгалоўнікамі. Столікі і перагародкі - пад светлае дрэва.

 

Паліцы ў новым дызайне выглядаюць як канапы з падгалоўнікамі. Кожнае месца абсталявана разеткай і USB-раздымам, а таксама шчыльнымі фіранкамі, падобнымі да вертыкальных жалюзі, якія ў любы момант можна зачыніць і цалкам адгарадзіцца ад спадарожнікаў.

 

У туалетах - гігіенічны душ, спавівальны столік, аўтаматычны кран, дазатар мыла, папяровыя ручнікі, сушылка для рук.

 

Рэнавацыя пачнецца налета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930